Logo Polskiego Radia
Print

Былы бразыльскі прэзыдэнт ідзе ў турму

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.04.2018 15:12
Суд даў яму 24 гадзіны на тое, каб здацца паліцыі.
Foto: EPA/ANTONIO LACERDA/PAP

Былы прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіа Лула да Сільва атрымаў 24 гадзіны на тое, каб здацца правасудзьдзю ды пачаць адбыцьцё прысуджанага яму 12-гадовага турэмнага зьняволеньня. Такі вэрдыкт вынес бразыльскі фэдэральны судзьдзя Сэрджыа Мора.

Палітык асуджаны за атрыманьне хабару ад інжынэрнай кампаніі ўзамен за перамогу ў тэндэрах, якія ладзілі дзяржаўныя прадпрыемствы.

Палітык зьвярнуўся з просьбай да суду, каб той дазволіў яму заставацца на свабодзе, пакуль не былі вычарпаныя ўсе магчымыя апэляцыі.

Былы бразыльскі прэзыдэнт стаў прадметам антыкарупцыйнага расьсьледаваньня ў 2016-м годзе. У рамках гэтай справы ўжо асуджана больш за 80 чалавек. У ліпені 2017 суд прызнаў палітыка вінаватым у атрыманьні хабару на агульную суму за 1,2 мільёны даляраў і прысудзіў яго да 9,5 год пазбаўленьня волі. У студзені бягучага года суд другой інстанцыі пакінуў у сіле прысуд, павялічыўшы пакараньне да 12 гадоў пазбаўленьня свабоды.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт