Logo Polskiego Radia
Print

Вугорцы выбіраюць новы парлямэнт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.04.2018 13:15
Паводле перадвыбарчых апытаньняў, найбольшы шанец на перамогу мае кіроўная партыя „Фідэс”.
Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан.Прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан.PAP/EPA/ZSOLT SZIGETVARY

Вугорцы выбіраюць новы парлямэнт
Паводле перадвыбарчых апытаньняў, найбольшы шанец на перамогу мае кіроўная партыя „Фідэс”.
Сёньня ў Вугоршчыне адбываюцца парлямэнцкія выбары. Вугорцы выбіраюць 199 дэпутатаў. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 6 да 19.00.
Вынікі перадвыбарчых апытаньняў сьведчаць пра тое, што найбольш шанец на перамогу мае правацэнтрысцкая партыя "Фідэс” дзейнага прэм’ера Віктара Орбана. Верагодна, яна можа разьлічваць на падтрымку больш за 40% выбаршчыкаў.
Апазыцыйная нацыяналістычная партыя „Ёбік” можа спадзявацца каля 21% галасоў. У сваю чаргу іншыя праціўнікі ўраду, то бок Сацыялістычная партыя й партыя „Палітыка можа быць іншай” – адпаведна па 18% і 7%. У парлямэнт павінны ўвайсьці таксама прадстаўнікі „Дэмакратычнай кааліцыі” з падтрымкай на ўзроўні 6%.
Выбарчая кампанія кіруючай партыі „Фідэс” засяроджвалася галоўным чынам на пагрозе з боку незаконнай міграцыі.
аз

Сёньня ў Вугоршчыне адбываюцца парлямэнцкія выбары. Вугорцы выбіраюць 199 дэпутатаў. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрытыя з 6 да 19.00.

Вынікі перадвыбарчых апытаньняў сьведчаць пра тое, што найбольш шанец на перамогу мае правацэнтрысцкая партыя "Фідэс” дзейнага прэм’ера Віктара Орбана. Верагодна, яна можа разьлічваць на падтрымку больш за 40% выбаршчыкаў.

Апазыцыйная нацыяналістычная партыя „Ёбік” можа спадзявацца каля 21% галасоў. У сваю чаргу іншыя пaртыі, то бок Сацыялістычная партыя й партыя „Палітыка можа быць іншай” – адпаведна па 18% і 7%. У парлямэнт павінны ўвайсьці таксама прадстаўнікі „Дэмакратычнай кааліцыі” з падтрымкай на ўзроўні 6%.

Выбарчая кампанія кіруючай партыі „Фідэс” засяроджвалася галоўным чынам на пагрозе з боку незаконнай міграцыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт