Logo Polskiego Radia
Print

Ліквідацыя Ігналінскай АЭС будзе каштаваць яшчэ $1,5 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.04.2018 16:35
Частку сродкаў на вывад з эксплёатацыі Ігналінскай АЭС выдзеліць Эўрапейскі Зьвяз.
Ігналінская АЭС Ігналінская АЭС By Martijn Munneke - originally posted to Flickr as Ignalina Kerncentrale, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8921990

Ліквідацыя Іналінскай АЭС будзе каштаваць яшчэ $1,5 млрд даляраў
Частку сродкаў на вывад з эксплёатацыі Ігналінскай АЭС выдзеліць Эўрапейскі Зьвяз.
Вывад з эксплёатацыі АЭС у Летуве будзе каштаваць яшчэ каля 1,5 мільярда даляраў. Паводле Міністэрства энэргетыкі Летувы, частку сродкаў на гэтую мэту выдзеліць Эўразьвяз.
Паводле летувіскага ведамства, у 2021-2027 гадах на закрыцьцё Ігналінскай АЭС прыйдзецца выдаткаваць 780 мільёнаў эўра.
На мінулым тыдні на Ігналінскай АЭС пабывала дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту, якая правярала ход работ, зьвязаных з закрыцьцём у электрастанцыі.
У 2007-2013 гадах на вывад з эксплёатацыі летувіскай АЭС Эўразьвяз прызначыў больш за 800 мільёнаў эўра. У дзейным бюджэце - 450 мільёнаў эўра. Каля 15% расходаў на закрыцьцё АЭС фінансуе Летува.
Нагадаем, закрыцьцё Ігналінскай АЭС было адной з умоваў уступленьня Летувы ў ЭЗ. Працэс вывад з эксплёатацыі электрастанцыі пачаўся ў 2009 годзе й будзе працягвацца да 2038 году.
аз

Вывад з эксплёатацыі АЭС у Летуве будзе каштаваць яшчэ каля 1,5 мільярда даляраў. Паводле Міністэрства энэргетыкі Летувы, частку сродкаў на гэтую мэту выдзеліць Эўразьвяз.

Паводле летувіскага ведамства, у 2021-2027 гадах на закрыцьцё Ігналінскай АЭС прыйдзецца выдаткаваць 780 мільёнаў эўра.

На мінулым тыдні на Ігналінскай АЭС пабывала дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту, якая правярала ход работ, зьвязаных з закрыцьцём у электрастанцыі.

У 2007-2013 гадах на вывад з эксплёатацыі летувіскай АЭС Эўразьвяз прызначыў больш за 800 мільёнаў эўра. У дзейным бюджэце - 450 мільёнаў эўра. Каля 15% расходаў на закрыцьцё АЭС фінансуе Летува.

Нагадаем, закрыцьцё Ігналінскай АЭС было адной з умоваў уступленьня Летувы ў ЭЗ. Працэс вываду з эксплёатацыі электрастанцыі пачаўся ў 2009 годзе й будзе працягвацца да 2038 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт