Logo Polskiego Radia
Print

Юлію Скрыпаль выпісалі са шпіталя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.04.2018 16:15
Паводле BBC, Юлія Скрыпаль знаходзіцца ў бясьпечным месцы пад аховаю брытанскіх служб.
PAP/EPA/NEIL HALL

Юлію Скрыпаль выпісалі са шпіталя. Пра гэта пішуць брытанскія СМІ, але афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма. Жанчына стала ахвяраў атручэньня разам са сваім бацькам Сяргеем Скрыпалем, былым афіцэрам ГРУ, які перайшоў на бок брытанцаў. Паводле BBC, Юлія Скрыпаль знаходзіцца ў бясьпечным месцы пад аховаю брытанскіх служб. Яе 66-гадовы бацька застаецца ў шпіталі, але яго стан здароўя хутка паляпшаецца.
Атака на Скрыпалеў здарылася 4 сакавіка. Бацька з дачкой страцілі прытомнасьць у выніку атручэньня нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Брытанскія ўлады за зьдзейсьненае ўсклалі адказнасьць на Расею.
Расейскае агенцтва РІА-Навіны паінфармавала, спасылаючыся на дваюрадную сястру пацярпелай, што Юлія і Сяргей Скрыпаль хочуць прасіць у Вялікабрытаніі палітычнага прытулку.
Брытанская газэта «Sunday Times» паінфармавала ў нядзелю, што Скрыпаль і яго дачка атрымаюць прапанову пераезду ў ЗША, дзе ў супрацы спэцслужб абедзьвюх краін атрымаюць новыя імёны і новую тоеснасьць.

Пра гэта пішуць брытанскія СМІ, але афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі няма. Жанчына стала ахвярай атручэньня разам са сваім бацькам Сяргеем Скрыпалем, былым афіцэрам ГРУ, які перайшоў на бок брытанцаў. Паводле BBC, Юлія Скрыпаль знаходзіцца ў бясьпечным месцы пад аховаю брытанскіх служб. Яе 66-гадовы бацька застаецца ў шпіталі, але яго стан здароўя хутка паляпшаецца.

Атака на Скрыпалеў здарылася 4 сакавіка. Бацька з дачкой страцілі прытомнасьць у выніку атручэньня нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Брытанскія ўлады за зьдзейсьненае ўсклалі адказнасьць на Расею.

Расейскае агенцтва РІА-Навіны паінфармавала, спасылаючыся на дваюрадную сястру пацярпелай, што Юлія і Сяргей Скрыпаль хочуць прасіць у Вялікабрытаніі палітычнага прытулку.

Брытанская газэта «Sunday Times» паінфармавала ў нядзелю, што Скрыпаль і яго дачка атрымаюць прапанову пераезду ў ЗША, дзе яны атрымаюць новыя імёны і новую тоеснасьць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт