Фільм пра ўцёк з Аўшвіц-Біркэнаў узнагароджаны на фэстывалі ў Нью-Ёрку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
11.04.2018 14:16
Фільм Анджэя Цэліньскага перамог у катэгорыі «Дакумэнтальная драма».
pixabay.com/Public Domain/CC0
Фільм пра ўцёк з Аўшвіц-Біркэнаў узнагароджаны на фэстывалі ў Нью-Ёрку. Дакумэнтальная стужка «Падземнае сховішча», якая расказвае пра ўцёк чатырох польскіх вязьняў з канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў атрымаў залаты мэдаль у міжнародным конкурсе New York Film Festivals and TV Awards 2018. Фільм Анджэя Цэліньскага перамог у катэгорыі «Дакумэнтальная драма».
«Падземнае сховішча» расказвае пра ўцёкі польскіх вязьняў Казімежа Андрысіка, Зьдзіслава Міхаляка, Рышарда Кордка і Юзэфа Папугі. Фільм таксама расказвае пра агульную гісторыю нямецкага канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў. У фільме зьнятыя мастацкія сцэны з удзелам актораў.
У палове ліпеня 1944 году чатыры вязьні ўцяклі з канцлягеру. Пачаткова яны хаваліся ў падрыхтаваным сховішчы на тэрыторыі будовы ў адной з частак канцлягеру. Калі яны выбраліся з лягеру, то сувязны прывёў іх на буксір «Пяст», прычалены на Вісьле. Польскі экіпаж схаваў вязьняў у адмысловым сховішчы і перавёз іх пад Кракаў, адкуль яны трапілі ў Армію Краёву.
Фільм «Падземнае сховішча» зьяўляецца першым з плянаванай сэрыі пра ўцёкі з Аўшвіц. Фільм узьнік пры супрацы з Музэем Аўшвіц-Біркэнаў.
Дакумэнтальная стужка «Падземнае сховішча», якая расказвае пра ўцёк чатырох польскіх вязьняў з канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў, атрымаў залаты мэдаль у міжнародным конкурсе New York Film Festivals and TV Awards 2018. Фільм Анджэя Цэліньскага перамог у катэгорыі «Дакумэнтальная драма».

ав