Logo Polskiego Radia
Print

Кіеў: Лукашэнка паабяцаў папярэдзіць нас аб нападзе Расеі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2018 08:11
Былы выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны распавёў пра сваю сустрэчу з Лукашэнкам у 2014 годзе.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Кіеў: Лукашэнка паабяцаў папярэдзіць нас аб нападзе Расеі
Былы выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны распавёў пра сваю сустрэчу з Лукашэнкам у 2014 годзе.
Кіраўнік Рады бясьпекі й абароны Ўкраіны Аляксандр Турчынаў кажа, што ў сакавіку 2014 году расейцы дысьлякавалі на ўкраінскай мяжы больш за 200 тысяч жаўнераў. Нагадаем, пасьля ўцёкаў Віктара Януковіча ў канцы сакавіка 2014 году, гэта Турчынаў выконваў абавязкі кіраўніка краіны.
„На пачатку сакавіка наша разьведка інфармавала пра дакладную дату ўваходу расейскай арміі на тэрыторыю Ўкраіны. Мы сядзелі ўсю ноч у камандным пункце. Нам дакладаюць, што расейскія танкі рухаюцца ў напрамку нашай мяжы. Танкі падыходзілі вельмі блізка, і адступалі”, - успамінае Турчынаў, якога цытуюць украінскага СМІ. Паводле яго, такім чынам расейцы некалькі разоў „спрабавалі справакаваць Кіеў”.
Турчынаў кажа, што тады ён вырашыў наведаць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, каб „скараціць лік магчымых напрамкаў атакі з боку Расеі”.
„Ён (Лукашэнка – рэд.) абяцаў, што з тэрыторыі яго дзяржавы расейцы ня будуць на нас нападаць. Калі мы разьвітваліся, ён сказаў: у крайнім выпадку папярэджу вас дзень раней. Я быў удзячны яму нават за гэта”, - кажа Турчынаў.
Аляксандар Турчынаў сустрэўся з Лукашэнкам празь некалькі дзён пасьля расейскай анэксіі Крыму ў сакавіку 2014 году. Сустрэча праходзіла ў гарадку Лясковічы, які распаложаны на беларуска-ўкраінскай мяжы, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Кіраўнік Рады бясьпекі й абароны Ўкраіны Аляксандр Турчынаў кажа, што ў сакавіку 2014 году расейцы дысьлякавалі на ўкраінскай мяжы больш за 200 тысяч жаўнераў. Нагадаем, пасьля ўцёкаў Віктара Януковіча ў канцы сакавіка 2014 году, гэта Турчынаў выконваў абавязкі кіраўніка краіны, паведамляе Rzeczpospolita.

„На пачатку сакавіка наша разьведка інфармавала пра дакладную дату ўваходу расейскай арміі на тэрыторыю Ўкраіны. Мы сядзелі ўсю ноч у камандным пункце. Нам дакладаюць, што расейскія танкі рухаюцца ў напрамку нашай мяжы. Танкі падыходзілі вельмі блізка, і адступалі”, - успамінае Турчынаў, якога цытуюць украінскага СМІ. Паводле яго, такім чынам расейцы некалькі разоў „спрабавалі справакаваць Кіеў”.

Турчынаў кажа, што тады ён вырашыў наведаць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, каб „скараціць лік магчымых напрамкаў атакі з боку Расеі”.
„Ён (Лукашэнка – рэд.) абяцаў, што з тэрыторыі яго дзяржавы расейцы ня будуць на нас нападаць. Калі мы разьвітваліся, ён сказаў: у крайнім выпадку папярэджу вас дзень раней. Я быў удзячны яму нават за гэта”, - кажа Турчынаў.

Аляксандар Турчынаў сустрэўся з Лукашэнкам празь некалькі дзён пасьля расейскай анэксіі Крыму ў сакавіку 2014 году. Сустрэча праходзіла ў гарадку Лясковічы, які распаложаны на беларуска-ўкраінскай мяжы, паведамляе „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт