Logo Polskiego Radia
Print

ЗША паказалі новае відэа ўдару ракет па Сырыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2018 17:21
ЗША апублікавалі відэа пуску крылатай ракеты Tomahawk з атамнай падводнай лодкі USS John Warner.
Зьнішчаныя ў выніку ўдару сырыйскія аб'ектыЗьнішчаныя ў выніку ўдару сырыйскія аб'ектыPAP/EPA/YOUSSEF BADAWI

ЗША паказалі новае відэа ўдару ракет па Сырыі
Дэпартамэнт абароны ЗША апублікаваў відэа пуску крылатай ракеты Tomahawk з атамнай падводнай лодкі USS John Warner у рамках удару па аб'ектах у Сырыі.
На кадрах на 13 сэкундзе бачна ўспышка, і з падводнай лодкі запускаецца ракета.
Усяго па абʼектах у Сырыі было выпушчана больш за 100 ракет. Паводле Пэнтагону, усе яны дасягнулі зададзеных цэляў. У сваю чаргу Дамаск і Масква сьцьвярджаюць, што большасьць ракет была зьбіта супрацьпаветранай абаронай Сырыі.
Нагадаем, кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі й Францыі нанесла ракетны ўдар па Сырыі ў ноч на 14 красавіка. Мэтай атаку сталі абʼекты ваеннай інфраструктуры краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт