Logo Polskiego Radia
Print

У Кітаі карыстальнікі інтэрнэта заступіліся за геяў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.04.2018 18:22
У знак пратэсту 100 тыс. чалавек у назве свайго профілю зьмясьцілі напіс «я – гей».
pixabay.com/Public Domain CC0

У Кітаі карыстальнікі інтэрнэта заступіліся за геяў
У пятніцу кітайскі сэрвіс мікраблогаў Sina Weibo паведаміў, што будзе выдаляць са сваіх сэрвэраў усю інфармацыю, датычную гей-супольнасьці. Са спробай цэнзуры сацыяльнай сеткі вырашылі змагацца самі карыстальнікі Sina Weibo. У знак пратэсту 100 тыс. чалавек у назве свайго профілю зьмясьцілі напіс «я – гей». Акрамя таго, быў запушчаны такі ж хэштэг, які зьмясьціла каля 200 тыс. карыстальнікаў. «У сацыялізьме няма геяў? Парадаксальна тое, што краіна разьвіваецца эканамічна й мілітарна, а ў іншых пытаньнях – абсалютна адсталая», – напісаў адзін з карыстальнікаў Sina Weibo.
Гомасэксуальныя адносіны былі дэкрыміналізаваныя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў 1997 годзе, у 2001 годзе гомасэксуальнасьць была выкрэсьленая са сьпісу псыхічных разладаў.
У КНР існуе усеагульны кантроль за інтэрнэтам, а зьмест і посты, якія пярэчаць лініі партыі, у сеціве блякуюцца. Хваля цэнзуры асабліва ўзмацнілася пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна, які лічыць, што ў грамадзтве трэба шырэй распаўсюджваць ідэі камунізму.

У пятніцу кітайскі сэрвіс мікраблогаў Sina Weibo паведаміў, што будзе выдаляць са сваіх сэрвэраў усю інфармацыю, датычную гей-супольнасьці. Са спробай цэнзуры сацыяльнай сеткі вырашылі змагацца самі карыстальнікі Sina Weibo. У знак пратэсту 100 тыс. чалавек у назве свайго профілю зьмясьцілі напіс «я – гей». Акрамя таго, быў запушчаны такі ж хэштэг, які зьмясьціла каля 200 тыс. карыстальнікаў.

«У сацыялізьме няма геяў? Парадаксальна тое, што краіна разьвіваецца эканамічна й мілітарна, а ў іншых пытаньнях – абсалютна адсталая», – напісаў адзін з карыстальнікаў Sina Weibo.

Гомасэксуальныя адносіны былі дэкрыміналізаваныя ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў 1997 годзе, у 2001 годзе гомасэксуальнасьць была выкрэсьленая са сьпісу псыхічных разладаў.

У КНР існуе усеагульны кантроль за інтэрнэтам, а зьмест і посты, якія пярэчаць лініі партыі, у сеціве блякуюцца. Хваля цэнзуры асабліва ўзмацнілася пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна, які лічыць, што ў грамадзтве трэба шырэй распаўсюджваць ідэі камунізму.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт