Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік ЦРУ сустрэўся з Кім Чэн Ынам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.04.2018 12:29
Размова датычыла плянаванай сустрэчы паміж лідарамі ЗША й Паўночнай Карэяй.
Дырэктар Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) ЗША Майк Пампео.Дырэктар Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) ЗША Майк Пампео. PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Кіраўнік ЦРУ сустрэўся з Кім Чэн Ынам
Размова датычыла плянаванай сустрэчы паміж лідарамі ЗША й Паўночнай Карэяй.
Дырэктар Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) ЗША Майк Пампео сустрэўся зь лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Паводле амэрыканскіх СМІ, сакрэтныя размовы адбыліся ў Вялікдзень у Пхеньяне. Размова датычыла плянаванай сустрэчы паміж лідарамі ЗША й Паўночнай Карэяй.
Пра правядзеньне перамоваў на вышэйшым узроўні паміж Вашынгтонам і Пхеньянам прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў на сустрэчы з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ. Пазьней Белы дом паведаміў, што прэзыдэнт ЗША накіраваў у Пхеньян Майка Пампео, які пакідае пасаду дырэктара ЦРУ, каб уступіць на пасаду кіраўніка дзяржсакратара ЗША.
Дональд Трамп паведаміў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам плянуецца на пачатак чэрвеня. Амэрыканскі прэзыдэнт выказаў таксама падтрымку для бягучых перамоў паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі па справе заканчэньня канфлікту на Карэйскай паўвысьпе.
аз

Дырэктар Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) ЗША Майк Пампэо сустрэўся зь лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам. Паводле амэрыканскіх СМІ, сакрэтныя размовы адбыліся ў Вялікдзень у Пхеньяне. Размова датычыла плянаванай сустрэчы паміж лідарамі ЗША й Паўночнай Карэi.

Пра правядзеньне перамоваў на вышэйшым узроўні паміж Вашынгтонам і Пхеньянам прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў на сустрэчы з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ. Пазьней Белы дом паведаміў, што прэзыдэнт ЗША накіраваў у Пхеньян Майка Пампэо, які пакідае пасаду дырэктара ЦРУ, каб уступіць на пасаду дзяржсакратара ЗША.

Дональд Трамп паведаміў, што яго сустрэча з Кім Чэн Ынам плянуецца на пачатак чэрвеня. Амэрыканскі прэзыдэнт выказаў таксама падтрымку для бягучых перамоў паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэямі па справе заканчэньня канфлікту на Карэйскай паўвысьпе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт