Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгіі да 20 гадоў турмы прыгаварылі джыхадыста

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 14:13
Бэльгійскі суд прыгавараў Салаха Абдэслама за спробу забойства паліцыянтаў у Брусэлі ў 2016 годзе.

У Бэльгіі да 20 гадоў турмы прыгаварылі джыхадыста
Сёньня бэльгійскі суд прыгаварыў джыхадыста Салаха Абдэслама да 20 гадоў пазбаўленьня волі за спробу забойства паліцыянтаў у Брусэлі ў 2016 годзе. У 2015 годзе пасьля тэрактаў у Парыжы паміж паліцыянтамі і Абдэсламам адбылася перастрэлка.
Салах Абдэслам зьяўляецца адзіным жывым чальцом групы джыхадыстаў, якая зьдзейсьніла тэракты ў Францыі 13 лістапада 2015 году, у якіх загінулі 130 чалавек.
28-гадовы джыхадыст, францускі грамадзянін, народжаны і выхаваны ў сям’і мараканскіх мігрантаў у Брусэлі, не прысутнічаў на судзе. Ён знаходзіцца ў францускай турме, дзе чакае суду ў справе свайго ўдзелу ў парыскіх тэрактах.

Сёньня бэльгійскі суд прыгаварыў джыхадыста Салаха Абдэслама да 20 гадоў пазбаўленьня волі за спробу забойства паліцыянтаў у Брусэлі ў 2016 годзе. Пасьля тэрактаў у Парыжы паміж паліцыянтамі і Абдэсламам адбылася перастрэлка.

Салах Абдэслам зьяўляецца адзіным жывым чальцом групы джыхадыстаў, якая зьдзейсьніла тэракты ў Францыі 13 лістапада 2015 году, у якіх загінулі 130 чалавек.

28-гадовы джыхадыст, францускі грамадзянін, народжаны і выхаваны ў сям’і мараканскіх мігрантаў у Брусэлі, не прысутнічаў на судзе. Ён знаходзіцца ў францускай турме, дзе чакае суду ў справе свайго ўдзелу ў парыскіх тэрактах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт