Logo Polskiego Radia
Print

У дзень сваіх імянін Францішак пачастуе марозівам усіх бедных

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 16:38
Ватыкан паведаміў, што пантыфік хоча сьвяткаваць свае імяніны з самымі беднымі.
PAP/EPA/ANGELO CARCONI

У дзень сваіх імянін Францішак пачастуе марозівам усіх бедных. Мяркуецца, што ва ўсе рымскія пляцоўкі, якія дапамагаюць бедным, у тым ліку ў «Карытас», трапіць амаль пяць тысяч порцый. Пра гэта паведаміла афіцыйная старонка Ватыкану «Vatican News».
Папу Францішка завуць Хорхэ. Яго патронам зьяўляецца мучанік Георгій, які, згодна з легендай, забіў цмока. Ватыкан паведаміў, што пантыфік хоча сьвяткаваць свае імяніны з самымі беднымі. Марозіва будуць раздаваць цэлы дзень у пляцоўках, якія аказваюць дапамогу бедным.
Арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які адказвае за раздачу міластыні ад імя Папы рымскага, і які фінансуе гэтую акцыю, патлумачыў, што бедныя прымаюць такія дробныя жэсты з вялікай радасьцю як знак, што Папа пра іх думае.
У свой апошні дзень народзін, 17 сьнежня, Францішак запрасіў бедных на сьнеданьне ў Дом сьвятой Марты, дзе ён жыве.

Мяркуецца, што ва ўсе рымскія пляцоўкі, якія дапамагаюць бедным, у тым ліку ў «Карытас», трапіць амаль пяць тысяч порцый. Пра гэта паведаміла афіцыйная старонка Ватыкану «Vatican News».

Папу Францішка завуць Хорхэ. Яго патронам зьяўляецца мучанік Георгій, які, згодна з легендай, забіў цмока. Ватыкан паведаміў, што пантыфік хоча сьвяткаваць свае імяніны з самымі беднымі. Марозіва будуць раздаваць цэлы дзень у пляцоўках, якія аказваюць дапамогу бедным.

Арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які адказвае за раздачу міласьціны ад імя Папы рымскага, і які фінансуе гэтую акцыю, патлумачыў, што бедныя прымаюць такія дробныя жэсты з вялікай радасьцю як знак, што Папа пра іх думае.

У свой апошні дзень народзін, 17 сьнежня, Францішак запрасіў бедных на сьнеданьне ў Дом сьвятой Марты, дзе ён жыве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт