Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі ня выключылі будаўніцтва «Паўночнага патоку-3»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2018 19:14
«Газпром» мае намер дамаўляцца з Украінай аб новым транзытным кантракце пасьля 2020 году.
BIld: pixabay.com/Public Domain CC0

Расейскі канцэрн «Газпром» не выключае, што пачне будаўніцтва новага газаправоду «Паўночны паток-3», калі Эўрапейскі Зьвяз пацьвердзіць патрэбу ў большых аб'ёмах газу. Пра гэта заявіў намесьнік старшыні праўленьня «Газпрому» Аляксандр Мядзьведзеў, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Раней Мядзьведзеў сказаў, што «Газпром» мае намер дамаўляцца з Украінай аб новым транзытным кантракце пасьля 2020 году.

«Паўночны паток – 2» – гэта газавая магістраль зь дзьвюх нітак з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора. Прапускная магчымасьць трубаправоду складае 55 млрд кубамэтраў газу ў год. Новы газатранспартны калідор павінен быць аддадзены ў эксплюатацыю ў 2019 годзе. Тады ж Расея плянуе спыніць транзыт газу праз Украіну.

У лістападзе 2011 году быў запушчаны першы з праектаў – газаправод «Паўночны паток».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт