Logo Polskiego Radia
Print

У Вільні распачаўся першы польска-летувіскі Эканамічны форум

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.04.2018 10:40
Удзел у ім прымаюць бізнэсоўцы і палітыкі з абедзьвюх краін, агулам больш за 300 гасьцей.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Вільні распачаўся першы польска-летувіскі Эканамічны форум пад назвай «Стратэгічнае партнэрства». Удзел у ім прымаюць бізнэсоўцы і палітыкі з абедзьвюх краін, агулам больш за 300 гасьцей.
Польскую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-міністар абароны Міхал Дворчык, але прыедуць таксама многія міністры, якія займаюцца гаспадарчымі пытаньнямі. Сярод удзельнікаў таксама ёсьць былы прэзыдэнт Летувы Вальдас Адамкус. Сярод тэм форуму, між іншым, пытаньні энэргетыкі, транспарту ці кібэрзлачыннасьці.
Падчас адкрыцьця форуму адбылася інаўгурацыя выставы «Лех Качыньскі і Летува вачыма Вальдаса Адамкуса». Арганізатары зьвяртаюць увагу, што гэта ў часы прэзыдэнтуры Леха Качыньскага і Вальдаса Адамкуса быў пакладзены пачатак стратэгічнаму партнэрству Польшчы і Летувы.

У Вільні распачаўся першы польска-летувіскі Эканамічны форум пад назвай «Стратэгічнае партнэрства». Удзел у ім прымаюць бізнэсоўцы і палітыкі з абедзьвюх краін, агулам больш за 300 гасьцей.

Польскую дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык, але прыедуць таксама многія міністры, якія займаюцца гаспадарчымі пытаньнямі. Сярод удзельнікаў таксама ёсьць былы прэзыдэнт Летувы Вальдас Адамкус. Сярод тэм форуму, між іншым, пытаньні энэргетыкі, транспарту ці кібэрзлачыннасьці.

Падчас адкрыцьця форуму адбылася інаўгурацыя выставы «Лех Качыньскі і Летува вачыма Вальдаса Адамкуса». Арганізатары зьвяртаюць увагу, што гэта ў часы прэзыдэнтуры Леха Качыньскага і Вальдаса Адамкуса быў пакладзены пачатак стратэгічнаму партнэрству Польшчы і Летувы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт