Logo Polskiego Radia
Print

Лідар армянскай апазыцыі заявіў пра працяг антыўрадавых пратэстаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2018 15:40
Ён прыгразіў байкотам парлямэнцкіх выбараў у выпадку, калі яго не абяруць часовым прэм’ерам.
Нікол Пашынян.Нікол Пашынян.PAP/EPA/VAHRAM BAGHDASARYAN

Лідар армянскай апазыцыі Нікол Пашынян заявіў сёньня пра працяг антыўрадавых пратэстаў і прыгразіў байкотам парлямэнцкіх выбараў у выпадку, калі парлямэнт на будучым тыдні не абярэ яго часовым прэм’ерам.
Учора выконваючы абавязкі прэм’ера Карэн Карапэцян адмовіўся ад перамоваў з Пашынянам у прысутнасьці СМІ, ацэньваючы, што ў такім выпадку яны будуць беспрадметнымі.
Армянскі парлямэнт будзе выбіраць прэм’ера 1 траўня. 42-гадовы Пашынян заявіў, што яго кандыдатура зьяўляецца адзіным правільным выбарам, хоць ён не зьяўляецца чальцом кіроўнай партыі, якая мае большасьць у парлямэнце.
Лідар апазыцыі заклікаў на два дні спыніць пратэсты ў Ерэване, каб «людзі маглі адпачыць». Адначасова ён заклікаў пратэставаць у іншых гарадах. У нядзелю антыўрадавыя пратэсты павінны пачацца з падвоенай сілай – заклікаў Нікол Пашынян.
23 красавіка ў адстаўку падаў Серж Саркісян пасьля 11 дзён пратэстаў апазыцыі, на чале якой стаяў Пашынян.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт