Logo Polskiego Radia
Print

У Баварыі з 1 чэрвеня ва ўсіх дзяржаўных установах павесяць крыжы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2018 15:06
  • рэлігія 2904.mp3
«Крыж зьяўляецца фундамэнтальным сымбалем нашай баварскай сьвядомасьці і спосабам жыцьця».
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.photo: congerdesign/pixabay.com/CC0

Абласны ўрад Мюнхэна прыняў рашэньне, што з 1 чэрвеня 2018 года ўсе дзяржаўныя ўстановы Баварыі (паўднёва-ўсходняя частка Нямеччыны) павінны будуць павесіць у сваіх будынках крыжы.

Як дадае канцылярыя Баварыі, у будучыні ў бачных месцах пры ўваходзе ў органы кіраваньня зямлі Баварыі павінны вісець крыжы як «бачны знак базавых каштоўнасьцяў прававога і грамадзкага парадку ў Баварыі і Нямеччыне».

Рада Міністраў вырашыла зьмяніць правілы агульнага ўставу органаў Баварыі. Абноўленыя правілы ўвойдуць у сілу з 1 чэрвеня ва ўсіх гарадзкіх, раённых і абласных органах улады Баварыі.

«Крыж зьяўляецца фундамэнтальным сымбалем нашай баварскай сьвядомасьці і спосабам жыцьця», — адзначыў прэм’ер-міністар Баварыі Маркус Сёдэр з партыі хрысьціянскіх дэмакратаў, які дадаў, што выступае за такія элемэнтарныя каштоўнасьці, як любоў да бліжняга, людзкая годнасьць і талерантнасьць.

Пасьля абвяшчэньня рашэньня палітык павесіў крыж на ўваходзе ў канцылярыю Баварыі.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт