Logo Polskiego Radia
Print

Пратэсты выклікалі транспартны каляпс у Армэніі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.05.2018 12:42
Супрацоўнікі аэрапорта далучыліся да пратэстаў, а ерэванскае мэтро часткова заблякаванае.
Заблякаваныя вуліцы Ерэвану.Заблякаваныя вуліцы Ерэвану.youtube.com/screen

Сёньня раніцай дэманстранты перакрылі транспартныя зносіны паміж сталіцай краіны Ерэванам і міжнародным аэрапортам «Звартноц». Паводле некаторых паведамленьняў, супрацоўнікі аэрапорта таксама далучыліся да пратэсту.

Акрамя таго, не працуе станцыя мэтро «Моладзевая», перакрытая большасьць галоўных транспартных артэрый горада. Удзельнікі акцый, сярод якіх вядомыя адвакаты, блякавалі аўтамабілямі ўваход у адзін з будынкаў урада, дзе разьмешчаныя Міністэрства адукацыі і навукі, Міністэрства культуры і Міністэрства дыяспары.

Апазыцыя патрабуе новых парлямэнцкіх выбараў і няўдзелу ў іх кіроўнай Рэспубліканскай партыі, якая, на іх думку, сябе дыскрэдытавала. Апроч таго, удзельнікі пратэстаў патрабуюць прызначэньня прэм'ерам Нікола Пашыняна.

Нагадаем, 1 траўня армянскі парлямэнт адмовіўся прызначыць Пашыняна на пасаду прэмʼер-міністра. 8 траўня парлямэнт закаўкаскай рэспублікі ў чарговы раз зоймецца пытаньнем прызначэньня новага кіраўніка ўраду.

паводле Радио Азатутюн/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт