Logo Polskiego Radia
Print

ЗША адновяць Другі флёт, каб супрацьстаяць Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 17:11
Зонай адказнасьці Другога флёту стане Усходняе ўзьбярэжжа і Паўночная Атлянтыка
Foto: the United States Navy

Злучаныя Штаты заявілі пра пляны аднавіць Другі флёт Вайскова-марскіх сілаў у сувязі з ростам вайсковых амбіцыяў Расеі.

Начальнік ВМС ЗША адмірал Джон Рычардсан заявіў, што зонай адказнасьці Другога флёту стане Усходняе ўзьбярэжжа і Паўночная Атлянтыка. Паводле словаў адмірала, нацыянальная абаронная стратэгія ЗША, апублікаваная летась, ясна сьведчыць пра вяртаньне вайсковага спаборніцтва вялікіх дзяржаваў. Прыярытэтным кірункам гэтай стратэгіі становіцца супрацьдзеяньне Расеі і Кітаю.

Другі флёт, расфармаваны зь фінансавых меркаваньняў, будзе базавацца там жа, дзе і раней, у Норфалку, штат Вірджынія. Начальнік вайскова-марскіх апэрацыяў выступіў на борце амэрыканскага авіяносца «Джордж Буш» на базе ў Норфалку.

Паводле Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт