Logo Polskiego Radia
Print

Адзін з нападальнікаў на ўдзельніка АТA ў Кіеве хаваецца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2018 14:01
Паводле інфармацыі СБУ, расеец, арганізатар нападу на ўдзельніка АТA ў Кіеве, зьбег у Польшчу.
Photo: jhusemannde/pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Адзін з нападальнікаў на ўдзельніка АТО ў Кіеве хаваецца ў Польшчы
Паводле інфармацыі СБУ, расеец-арганізатар нападу на ўдзельніка АТО ў Кіеве, зьбег у Польшчу.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што арганізатарам нападу на ўдзельніка Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны (АТО) і абаронцу Данецкага аэрапорту (ДАП) у Кіеве Дзьмітрыя Івашчанка зьяўляецца грамадзянін Расеі, які пакінуў тэрыторыю Ўкраіны 4 траўня й хаваецца ў Польшчы, перадае партал zaxid.net.
„2 траўня бягучага году група зламысьнікаў зьдзейсьніла напад на ўдзельніка АТО й абаронцу Данецкага аэрапорта, які атрымаў, у прыватнасьці, нажавое раненьне. Устаноўлена, што большасьць тых, хто нападаў выехала ў Харкаў, дзе, паводле інфармацыі СБУ, была затрымана супрацоўнікамі паліцыі”, - паведаміў прэс-цэнтар СБУ ў нядзелю, 6 траўня вечарам.
Паводле інфармацыі СБУ, арганізатарам нападу на ўдзельніка АТО зьяўляецца грамадзянін Расеі, які пакінуў тэрыторыю Ўкраіны 4 траўня й хаваецца ў Польшчы.
„Усе фігуранты справы ўстаноўленыя й для правядзеньня неадкладных сьледчых дзеяньняў будуць дастаўлены ў Кіеў. Дасудовае сьледзтва працягваецца”, - дадалі ў спэцслужбе.
Нагадаем, на Дзьмітрыя Івашчанка пяцёра невядомых напалі 2 траўня ў цэнтры Кіева. Трое хлопцаў білі, а яшчэ дзьве дзяўчыны здымалі працэс зьбіцьця. Падчас бойкі АТОвець, які абараняў Данецкі аэрапорт атрымаў колата-рэзанае раненьне ў сьпіну.
Па факце нападу паліцыя распачала крымінальную вытворчасьць. Нападальнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
obozrevatel.com, zaxid.net/Т.А./аз

Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што арганізатарам нападу на ўдзельніка Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны (АТA) і абаронцу Данецкага аэрапорту (ДАП) у Кіеве Дзьмітрыя Івашчанку зьяўляецца грамадзянін Расеі, які пакінуў тэрыторыю Ўкраіны 4 траўня й хаваецца ў Польшчы, перадае партал zaxid.net.

„2 траўня бягучага году група зламысьнікаў зьдзейсьніла напад на ўдзельніка АТA й абаронцу Данецкага аэрапорта, які атрымаў, у прыватнасьці, нажавое раненьне. Устаноўлена, што большасьць тых, хто нападаў, выехала ў Харкаў, дзе, паводле інфармацыі СБУ, была затрыманая супрацоўнікамі паліцыі”, - паведаміў прэс-цэнтар СБУ ў нядзелю, 6 траўня вечарам.

Паводле інфармацыі СБУ, арганізатарам нападу на ўдзельніка АТA зьяўляецца грамадзянін Расеі, які пакінуў тэрыторыю Ўкраіны 4 траўня й хаваецца ў Польшчы.
„Усе фігуранты справы ўстаноўленыя й для правядзеньня неадкладных сьледчых дзеяньняў будуць дастаўлены ў Кіеў. Дасудовае сьледзтва працягваецца”, - дадалі ў спэцслужбе.

Нагадаем, на Дзьмітрыя Івашчанку пяцёра невядомых напалі 2 траўня ў цэнтры Кіева. Трое хлопцаў білі, а яшчэ дзьве дзяўчыны здымалі працэс зьбіцьця. Падчас бойкі АТAвец, які абараняў Данецкі аэрапорт, атрымаў колата-рэзанае раненьне ў сьпіну.

Па факце нападу паліцыя распачала крымінальную вытворчасьць. Нападальнікам пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

obozrevatel.com, zaxid.net/Т.А./аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт