Logo Polskiego Radia
Print

Кім Чэн Ын вызваліў трох амэрыканскіх вязьняў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2018 12:25
Іх зьняволілі і накіравалі ў працоўныя лягеры за нібыта антыдзяржаўную дзейнасьць.
PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Кім Чэн Ын вызваліў трох амэрыканскіх вязьняў.
Вайсковы самалёт з трыма амэрыканцамі, вызваленымі ў Паўночнай Карэі, прызямліўся пад Вашынгтонам. Вызваленых амэрыканскіх грамадзян карэйскага паходжаньня прывітаў Дональд Трамп разам з першай дамай.
«Мы хочам падзякаваць Кім Чэн Ыну. Гэта вялікая ноч для гэтых сапраўды вялікіх людзей», – казаў Дональд Трамп журналістам.
Трое амэрыканцаў былі зьняволеныя ў Паўночнай Карэі за антыдзяржаўную дзейнасьць. Іх зьмясьцілі ў лягеры працы.
64-гадовы Кім Дон Чул быў арыштаваны ў 2015 годзе. Яго абвінавацілі ў антыдзяржаўнай дзейнасьці, прыгаварылі да 10 гадоў зьняволеньня і прымусовай працы. Кім Сан Дука і Кім Хак Сона арыштавалі ў 2017 годзе па прычыне нібыта антыўрадавай дзейнасьці. Яны працавалі выкладчыкамі ў навукова-тэхнічным унівэрсытэце ў Пхэньяне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт