Logo Polskiego Radia
Print

Латвійскую амбасаду ў Маскве закідалі дымавымі гранатамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.05.2018 15:16
Паліцыя затрымала двух дзеячаў незарэгістраванай нацыяналістычнай арганізацыі «Іншая Расея».

/

Дымавыя гранаты і ракеты паляцелі ў бок латвійскай амбасады ў Маскве. Затрыманыя дзьве асобы. Здарэньне адбылося ўчора пасьля поўдня. Да будынку амбасады падышлі пяць чалавек і кінулі некалькі дымавых гранат і ракет. Адзін з хуліганаў спрабаваў чорнай фарбай нешта напісаць на будынку амбасады.
Латвія рашуча асудзіла такую правакацыю і заклікала Расею гарантаваць поўную бясьпеку латвійскім дыпляматам, згодна з міжнародным правам. Пра гэта на Твітэры напісаў кіраўнік латвійскай дыпляматыі.
Затрыманыя зьяўляюцца дзеячамі незарэгістраванай нацыяналістычнай арганізацыі «Іншая Расея» – паведамляе незалежнае тэлебачаньне «Дождж», спасылаючыся на профіль арганізацыі на партале Ўкантакце.
«Дождж» інфармуе, што акцыя была праведзена ў адказ на затрыманьне латвійскімі службамі прарасейскага актывіста, чальца былой Народна-бальшавіцкай партыі Ўладзіміра Ліндэрмана. Мужчына быў затрыманы ў сувязі з яго выступленьнем падчас акцыі «Ўселатвійскі бацькоўскі сход», арганізаванай партыяй Расейскі саюз Латвіі. Удзельнікі акцыі выказваліся супраць правядзеньня рэформы, згодна з якой, у школах нацыянальных меншасьцяў навучаньне будзе праходзіць на латвійскай мове.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт