Logo Polskiego Radia
Print

Віктар Орбан зацьверджаны на пасадзе прэм'ер-міністра

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2018 15:24
Вугорскі Нацыянальны сход прыняў кандыдатуру новага кіраўніка ўрада.
Foto: EPA/TAMAS KOVACS HUNGARY OUT Dostawca: PAP/EPA.

54-гадовы палітык будзе кіраваць Вугоршчынай у чацьвёрты раз. 134 з 199 дэпутатаў прагаласавалі «за», 28 было «супраць». Фракцыі Вугорскай сацыялістычнай партыі і партыі «Палітыка можа быць іншай» не ўдзельнічалі ў галасаваньні.

У інаўгурацыйнай прамове Віктар Орбан сказаў, што найбольш важнай задачай новага кабінэта зьяўляецца захаваньне бясьпекі і хрысьціянскай культуры Вугоршчыны. Замест слабеючай лібэральнай дэмакратыі вугорскі ўрад будзе будаваць хрысьціянскую дэмакратыю XXI стагодзьдзя, якая гарантуе годнасьць, свабоду і бясьпеку людзей.

Кіраўнік вугорскага ўраду заявіў, што мэта ягонай палітыкі вывесьці Вугоршчыну ў 2030-ым годзе ў лік пяці вядучых краін у Эўропе, дзе найлепш жывецца і працуецца.

Віктар Орбан запэўніў, што ягоная краіна застанецца ляяльным гульцом заходняй сыстэмы, падтрымлівае важную ролю Польшчы ў рэгіёне і хоча пабудаваць Вялікую цэнтральнаэўрапейскую эканамічную зону.

Паводле слоў вугорскага прэмʼера, працуючы разам, суседзі могуць стварыць бясьпечны, разьвіты з пункту гледжаньня эканомікі, гандлю і транспарту абшар у Эўропе.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт