Logo Polskiego Radia
Print

13 траўня - гадавіна замаху на папу рымскага Яна Паўла ІІ

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.05.2018 14:12
Папы рымскі лічыў, што яго выратавала маці Божая Фацімская, паколькі замах адбыўся ў гадавіну фацімскіх аб’яўленьняў.
Foto: archiwum/Polskie Radio/PAP/Wojciech Kryński

13 траўня спаўняецца 37 гадоў з моманту замаху на папу рымскага Яна Паўла ІІ. Падчас аўдыенцыі на пляцы сьвятога Пятра ў Рыме ў 1981 годзе турэцкі забойца Алі Агча страляў у папу. У выніку Ян Павал ІІ быў цяжка паранены, перанёс складаную апэрацыю.

Пасьля замаху большасьць тэле-і радыёстанцый на сьвеце спыніла трансьляцыю і паведаміла пра здарэньне і стан здароўя параненага. Па ўсёй Польшчы людзі зьбіраліся на вуліцах і пляцах, каб разам маліцца за выздараўленьне папы рымскага.

Ян Павал ІІ выздаравеў, але ніколі не вярнуўся да поўнага здароўя. У першым выступе пасьля вяртаньня з клінікі ён выбачыў Алі Агчы. Папы рымскі лічыў, што яго выратавала маці Божая Фацімская, паколькі замах адбыўся ў гадавіну фацімскіх аб’яўленьняў.

Алі Агча амаль 20 гадоў правёў у італьянскіх турмах, пазьней па просьбе папы рымскага быў вызвалены, але адсядзеў яшчэ 5 гадоў у турэцкай турме. Да канца не ўдалося высьветліць, хто быў замоўцам забойства.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт