Logo Polskiego Radia
Print

Чачэнец напаў на людзей з нажом у цэнтры Парыжа

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.05.2018 16:39
Тэрарыста забіла паліцыя, у сувязі з замахам зaтрыманыя яго бацькі і калега.
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT

У Страсбургу затрыманы мужчына ў сувязі з учорашнім нападзеньнем у цэнтры Парыжа. Тэрарыст, чачэнец з францускім грамадзянствам, забіў нажом аднаго чалавека, а чатырох параніў. Яго самога застрэліла паліцыя. Былі затрыманыя бацькі тэрарыста.

У Страсбургу быў затрыманы калега забойцы. Адказнасьць за атаку ўзяла на сябе гэтак званая ісламская дзяржава. Па словах сьведкаў здарэньня, нападаючы перад атакай крыкнуў імя Алаха.

З 2015 году ў выніку тэрактаў у Францыі загінула 245 чалавек.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт