Logo Polskiego Radia
Print

ЭК падала ў суд на 6 краін ЭЗ за дрэнную якасьць паветра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 14:49
Справа тычыцца Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыны, Італіі і Румыніі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Эўрапейская камісія падала ў Эўрапейскі суд на шэсьць краін ЭЗ за недастатковыя крокі на карысьць паляпшэньня якасьці паветра. Справа тычыцца Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыны, Італіі і Румыніі.
У Эўрапейскай камісіі тлумачаць, што запрапанаваныя гэтымі краінамі крокі зьяўляюцца недастатковымі, каб запэўніць адпаведныя стандарты якасьці паветра як мага хутчэй.
У выпадку Францыі, Нямеччыны і Вялікабрытаніі скарга тычыцца перавышэньня дапушчальных нормаў дыяксіду азоту. У сваю чаргу скаргі на Вугоршчыну, Італію і Румынію тычацца ўтрыманьня высокай канцэнтрацыі часьціц PM10.
Эўрапейская камісія ўжо працяглы час націскае на эўразьвязаўскія сталіцы, каб яны агучылі пляны, якія павінны палепшыць сытуацыю. У выпадку шасьці названых краін прысланыя ў Брусэль дакумэнты аказаліся недастатковымі.
У 2015 годзе ў Эўрапейскі суд трапіла позва супраць Польшчы. У лютым бягучага году судзьдзі прызналі, што Польшча парушыла эўрапейскія законы аб якасьці паветра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт