Logo Polskiego Radia
Print

Бэрлін хоча гарантый транзыту газу праз Украіну

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2018 13:03
Злучаныя Штаты могуць вырашыцца ўвесьці санкцыі супраць фірм, якія ўдзельнічаюць у будове Nord Stear 2.
pixabay.com/Public Domain CC0

Rzeczpospolita
Бэрлін хоча гарантый транзыту газу праз Украіну пасьля збудаваньня газаправоду Nord Stear 2. ЗША пагражаюць санкцыямі.
Злучаныя Штаты могуць вырашыцца ўвесьці санкцыі супраць фірм, якія ўдзельнічаюць у будове Nord Stear 2. Гэтая заява невыпадкова прагучала за дзень да плянаванага візыту Ангелы Мэркель у Сочы. Калі верыць нямецкім СМІ, то нямецкая канцлер павінна там дасягнуць канчатковае пагадненьне ў справе транзыту расейскага газу праз Украіну. Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак у аўторак заявіў, што Расея была б у стане даць гарантыю на пастаўкі Газпрому ў будучыні.
У такім выпадку Ўкраіна не была б цалкам пазбаўлена 2 млд эўра штогадовых даходаў ад транзыту. З іншага боку, гарантыі Масквы маглі б зьменшыць супраціў ЗША ў дачыненьні да цэлага праекту.
Амэрыканцы стаяць на пазыцыі, што атрыманьне такога віду гарантый зьяўляецца немагчымым. ЗША адхіляе падазрэньні ў тым, што ЗША выступаюць супраць праекту, паколькі зацікаўленыя пастаўкамі ўласнага газу ў Эўропу. Амэрыканцы прыводзяць яшчэ адзін аргумэнт, што чарговая нітка газаправоду дасьць Расеі магчымасьць заінсталяваць шпіёнскую тэхніку ўздоўж Nord Stear 2.

Rzeczpospolita: Бэрлін хоча гарантый транзыту газу праз Украіну пасьля збудаваньня газаправоду Nord Stear 2. ЗША пагражаюць санкцыямі. Злучаныя Штаты могуць вырашыцца ўвесьці санкцыі супраць фірм, якія ўдзельнічаюць у будове Nord Stear 2. Гэтая заява невыпадкова прагучала за дзень да плянаванага візыту Ангелы Мэркель у Сочы. Калі верыць нямецкім СМІ, то нямецкая канцлер павінна там дасягнуць канчатковае пагадненьне ў справе транзыту расейскага газу праз Украіну. Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак у аўторак заявіў, што Расея была б у стане даць гарантыю на пастаўкі Газпрому ў будучыні.

У такім выпадку Ўкраіна не была б цалкам пазбаўлена 2 млд эўра штогадовых даходаў ад транзыту. З іншага боку, гарантыі Масквы маглі б зьменшыць супраціў ЗША ў дачыненьні да цэлага праекту. Амэрыканцы стаяць на пазыцыі, што атрыманьне такога віду гарантый зьяўляецца немагчымым. ЗША адхіляе падазрэньні ў тым, што ЗША выступаюць супраць праекту, паколькі зацікаўленыя пастаўкамі ўласнага газу ў Эўропу. Амэрыканцы прыводзяць яшчэ адзін аргумэнт, што чарговая нітка газаправоду дасьць Расеі магчымасьць заінсталяваць шпіёнскую тэхніку ўздоўж Nord Stear 2.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт