Logo Polskiego Radia
Print

Нікалас Мадура перамог у прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.05.2018 15:08
ААН, ЗША, Эўразьвяз і Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаў заявілі, што не прызнаюць гэтых выбараў.
PAP/EPA/MIGUEL GUTIERREZ

Нікалас Мадура перамог у прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле. Гэта 2-і тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў гэтага палітыка. Пасьля падліку 90% галасоў абвешчана, што Нікалас Мадура атрымаў амаль 70% галасоў выбарцаў. Выбарчая яўка падчас галасаваньня склала 46,1%. Гэта значна менш, чым падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2013 годзе (80%). Слабая яўка зьвязаная з байкотам выбараў, які аб’явіла апазыцыя.
Апазыцыйны кандадат на прэзыдэнта Анры Фалькон не прызнаў выніку галасаваньня і заклікаў правесьці новыя выбары. «Для апазыцыя гэтыя выбары не адбыліся. Вэнэсуэла павінна правесьці новае галасаваньне», – заявіў лідар апазыцыі. Паводле яго, падчас выбараў адбылося шмат парушэньняў. Адным з прыкладаў зьяўляецца ўсталяваньне амаль 13 тысяч праўрадавых рэклямных стэндаў блізу выбарчых участкаў.
Нікалас Мадура ўзначаліў краіну пасьля сьмерці Ўга Чавэса ў 2013 годзе. У краіне ўжо працяглы час адбываюцца непарадкі і ўнутраныя канфлікты. Двое галоўных лідараў апазыцыі атрымалі забарону ўдзелу ў выбарах, іншыя былі арыштаваныя ці вымушаныя эміграваць, а самыя моцныя апазыцыйныя партыі байкатавалі галасаваньне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт