Logo Polskiego Radia
Print

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў ня спыніць галадоўку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.05.2018 15:17
Больш за тыдзень таму Сянцоў паведаміў, што ня будзе есьці, пакуль Расея ня вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў ня спыніць галадоўку. Пра гэта паінфармаваў яго адвакат. Больш за тыдзень таму Сянцоў паведаміў, што ня будзе есьці, пакуль Расея ня вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў (64 асобы). Пратэст-галадоўка працягваецца ўжо восьмы дзень.
Паводле юрыста Дзьмітрыя Дынзэ, яго кліент настаўлены вельмі рашуча. “Сянцоў сказаў, што будзе галадаць да канца, таксама да самага трагічнага канца. Альбо яго патрабаваньні будуць выкананыя, альбо ён памрэ ў турме. Я ведаю Алега чатыры гады і мяркую, што ён прыняў такое рашэньне”, - падкрэсьліў Дынзэ.
Украінскага рэжысэра абвінавацілі ў тэрарызьме і прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Ён адсядзеў ужо 4 гады.

Пра гэта паінфармаваў яго адвакат. Больш за тыдзень таму Сянцоў паведаміў, што ня будзе есьці, пакуль Расея ня вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў (64 асобы). Пратэст-галадоўка працягваецца ўжо восьмы дзень.

Паводле юрыста Дзьмітрыя Дынзэ, яго кліент настаўлены вельмі рашуча. “Сянцоў сказаў, што будзе галадаць да канца, таксама да самага трагічнага канца. Альбо яго патрабаваньні будуць выкананыя, альбо ён памрэ ў турме. Я ведаю Алега чатыры гады і мяркую, што ён прыняў такое рашэньне”, - падкрэсьліў Дынзэ.

Украінскага рэжысэра абвінавацілі ў тэрарызьме і прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Ён адсядзеў ужо 4 гады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт