Logo Polskiego Radia
Print

Улады Швэцыі публікуюць брашуру на выпадак вайны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.05.2018 16:11
Гэта першы такога тыпу дакумэнт за апошняе паўстагодзьдзе.
Photo: Unif/pixabay.com

Улады Швэцыі публікуюць брашуру на выпадак вайны
«Калі наступіць крызыс ці вайна» – гэта тытул брашуры, якую ўлады Швэцыі рассылаюць сваім грамадзянам. Гэта першы такога тыпу дакумэнт за апошняе паўстагодзьдзе. Фрагмэнт швэдзкай брашуры інфармуе грамадзян, між іншым, аб тым, як яны павінны сябе паводзіць на выпадак, калі распачнецца вайна.
З дакумэнту швэды павінны даведацца, як трэба падрыхтавацца да катастрофы, тэракту ці вайны. Аўтары брашуры вучаць, як спраўляцца з недахопам прадуктаў харчаваньня, адсутнасьці абаграваньня, аварыяй банкаўскіх сыстэм. Швэдаў вучаць таксама распазнаваць гэтак званыя fake newsy.
«Сёньня нашае грамадзтва ў часе глябалізацыі, лічбаваньня і кліматычных зьмен, як ніколі, знаходзіцца пад пагрозай крызысных сытуацый», – тлумачаць швэдзкія чыноўнікі.
20-старонкавая брашура выдадзеная на 13 мовах. Апошні раз такі дакумэнт быў выдадзены ў часе халоднай вайны ў 1961 годзе. Сёлетні дакумэнт зьвязаны з боязямі ў сувязі з магчымасьцю збройнага канфлікту ў рэгіёне Балтыйскага мора.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт