Logo Polskiego Radia
Print

На час ЧС Расея прадаўжае тэрмін рэгістрацыі іншаземцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.05.2018 16:14
Кожны іншаземец павінен стаць на ўлік міграцыйнай службы цягам 72 гадзінаў.
wsyperek/pixabay.com/CC0 Public Domain

На час ЧС Расея прадаўжае тэрмін рэгістрацыі іншаземцаў
Кожны іншаземец павінен стаць на ўлік міграцыйнай службы цягам 72 гадзінаў.
З-за вялікай колькасьці заўзятараў, якія зьбіраюцца ў Расею на Чэмпіянат сьвету па футболе, рэгістрацыя замежнікаў у краіне была прадоўжана з аднаго да трох дзён.
Кожны іншаземец, які будзе знаходзіцца ў Расеі з 25 траўня па 25 ліпеня, павінен стаць на ўлік міграцыйнай службы цягам 72 гадзін. Гэта тычыцца, перш за ўсё, асобаў, якія падчас Чэмпіянату сьвету будуць здымаць прыватныя кватэры.
За гасьцей гатэляў, гэты абавязак выканае адміністрацыя гасьцініцы. Гэтае палажэньне прымяняецца ў тых рэгіёнах, дзе будуць адбывацца матчы ў рамках ЧС. У астатняй частцы Расеі дзейнічаюць старыя правілы рэгістрацыі іншаземцаў.
Міграцыйная служба Расеі нагадвае, што парушэньне правілаў аб рэгістрацыі можа закончыцца дэпартацыяй і забаронай на ўезд у Расею тэрмінам на 5 гадоў.
аз

З-за вялікай колькасьці заўзятараў, якія зьбіраюцца ў Расею на Чэмпіянат сьвету па футболе, рэгістрацыя замежнікаў у краіне была прадоўжана з аднаго да трох дзён.

Кожны іншаземец, які будзе знаходзіцца ў Расеі з 25 траўня па 25 ліпеня, павінен стаць на ўлік міграцыйнай службы цягам 72 гадзін. Гэта тычыцца, перш за ўсё, асобаў, якія падчас Чэмпіянату сьвету будуць здымаць прыватныя кватэры.
За гасьцей гатэляў, гэты абавязак выканае адміністрацыя гасьцініцы.

Гэтае палажэньне прымяняецца ў тых рэгіёнах, дзе будуць адбывацца матчы ў рамках ЧС. У астатняй частцы Расеі дзейнічаюць старыя правілы рэгістрацыі іншаземцаў.

Міграцыйная служба Расеі нагадвае, што парушэньне правілаў аб рэгістрацыі можа закончыцца дэпартацыяй і забаронай на ўезд у Расею тэрмінам на 5 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт