Logo Polskiego Radia
Print

Тысячы жанчын у Вялікабрытаніі прымушаюць да шлюбу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2018 17:31
За апошнія тры гады былі зафіксаваныя больш за 3,5 тысячы такіх выпадкаў.
PixelwunderByRebecca/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тысячы жанчын у Вялікабрытаніі прымушаюць да шлюбу
За апошнія тры гады былі зафіксаваныя больш за 3,5 тысячы такіх выпадкаў.
Тысячы жанчын у Вялікабрытаніі прымушаюць да шлюбу, паведамляе газэта Guardian. Іх таксама часта выкрадаюць і прымушаюць працаваць. Гаворка ідзе пра жанчын зь імігранцкіх сем'яў, у асноўным пакістанскіх. За апошнія тры гады былі зафіксаваныя больш за 3,5 тысячы такіх выпадкаў.
Тым часам экспэрты, зь якімі размаўляла штодзёнка, пераконваюць, што афіцыйныя дадзеныя, гэта „вярхушка айсбэрга”, а статыстыка не паказвае сапраўднага маштабы зьявы. „Ахвяры не паведамляюць пра гэта паліцыі, паколькі яны баяцца, што ніхто ім не паверыць”, - кажуць яны.
У гэтым месяцы ў Вялікабрытаніі адбылася першая судовая справа за прымушэньне да шлюбу. Маці, якая жыве ў Бірмінгеме, была пакарана за тое, што прымусіла сваю 17-гадовую дачку зьвязацца са старэйшым на 16 гадоў мужчынам.
Брытанскае МУС прызнае, што па гэтай справе ў краіне яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, але падкрэсьлівае, што ўжо сем гадоў на выспах працуе спэцыяльная паліцыя па барацьбе са зьявай прымусовых шлюбаў.
аз

Тысячы жанчын у Вялікабрытаніі прымушаюць да шлюбу, паведамляе газэта Guardian. Іх таксама часта выкрадаюць і прымушаюць працаваць. Гаворка ідзе пра жанчын зь імігранцкіх сем'яў, у асноўным пакістанскіх. За апошнія тры гады былі зафіксаваныя больш за 3,5 тысячы такіх выпадкаў.

Тым часам экспэрты, зь якімі размаўляла штодзёнка, пераконваюць, што афіцыйныя дадзеныя - гэта „вярхушка айсбэрга”, а статыстыка не адлюстроўвае сапраўднага маштабу зьявы. „Ахвяры не паведамляюць пра гэта паліцыі, паколькі яны баяцца, што ніхто ім не паверыць”, - кажуць яны.

У гэтым месяцы ў Вялікабрытаніі адбыўся першы судовы працэс у справе прымушэньне да шлюбу. Маці, якая жыве ў Бірмінгеме, была пакарана за тое, што прымусіла сваю 17-гадовую дачку зьвязацца са старэйшым на 16 гадоў мужчынам.

Брытанскае МУС прызнае, што ў гэтай справе ў краіне яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, але падкрэсьлівае, што ўжо сем гадоў на выспах працуе спэцыяльная паліцыя па барацьбе са зьявай прымусовых шлюбаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт