Logo Polskiego Radia
Print

Міністар замежных спраў Расеі наведвае Паўночную Карэю

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.05.2018 12:14
Лаўроў сустрэўся з міністрам замежных спраў КНДР Лі Ён Хо, а таксама з кіраўніком краіны Кім Чэн Ынам.
Foto: ENNIO LEANZA/EPA/PAP

Міністар замежных спраў Расеі наведвае Паўночную Карэю
Сяргей Лаўроў прыбыў у Пхеньян дзеля перамоваў з яго паўночна-карэйскім калегам, а таксама іншымі ўрадоўцамі КНДР. Гэта першы візыт міністра Лўрова ў Пхеньян з 2009 года.
Пасьля прыбыцьця ў Пхеньян Сяргей Лаўроў сустрэўся з міністрам замежных спраў Лі Ён Хо, а таксама з кіраўніком краіны Кім Чэн Ын. Раней у заяве МЗС Расеі паведамлялася, што дыпляматы абмяркуюць двухбаковыя адносіны, а таксама сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе. Больш падрабязная інфармацыя пра знаходжаньня Сяргея Лаўрова ў Пхеньяне не паведамляецца.
Візыт Лаўрова ў Карэю адбываецца на тле інтэнсыфікацыі перамоваў Паўночнай Карэі з ЗША і Рэспублікай Карэяй. Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын ужо двойчы сустракаўся са старшынём Кітая Сі Цзіньпінам, а таксама з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам.
У Нью-Ёрку з афіцыйным візытам знаходзіцца віцэ-старшыня Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі, былы кіраўнік выведкі КНДР Кім Чэн Чхоль. Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея правёў перамовы з карэйскім чыноўнікам.
эж

Сяргей Лаўроў прыбыў у Пхеньян дзеля перамоваў з яго паўночна-карэйскім калегам, а таксама іншымі ўрадоўцамі КНДР. Гэта першы візыт міністра Лўрова ў Пхеньян з 2009 года.

Пасьля прыбыцьця ў Пхеньян Сяргей Лаўроў сустрэўся з міністрам замежных спраў Лі Ён Хо, а таксама з кіраўніком краіны Кім Чэн Ынам. Раней у заяве МЗС Расеі паведамлялася, што дыпляматы абмяркуюць двухбаковыя адносіны, а таксама сытуацыю на Карэйскай паўвысьпе. Больш падрабязная інфармацыя пра знаходжаньня Сяргея Лаўрова ў Пхеньяне не паведамляецца.

Візыт Лаўрова ў Карэю адбываецца на тле інтэнсыфікацыі перамоваў Паўночнай Карэі з ЗША і Рэспублікай Карэяй. Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын ужо двойчы сустракаўся са старшынём Кітая Сі Цзіньпінам і з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам.

Таксама ў Нью-Ёрку з афіцыйным візытам знаходзіцца віцэ-старшыня Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі, былы кіраўнік выведкі КНДР Кім Чэн Чхоль. Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея правёў перамовы з карэйскім чыноўнікам.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт