Logo Polskiego Radia
Print

Японія будзе даваць бацькам 340$ на аплату дзіцячых садкоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.05.2018 15:44
Такім чынам Японія паступова хоча перайсьці да бясплатнай сыстэмы адукацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Японія будзе даваць бацькам $ 340 на аплату дзіцячых садкоў
Урад Японіі зацьвердзіў праграму грашовай дапамогі на дзяцей дашкольнага ўзросту.
Інфармацыйнае агенцтва Kyodo паведамляе, што плянуецца штомесяц выплачваць з дзяржаўнага бюджэту каля $ 340 на кожнае дзіця ва ўзросьце ад 3 да 5 гадоў. Прымаць рашэньне пра выдачу дапамогі, будуць органы мясцовага самакіраваньня. Выплаты будуць распаўсюджвацца і на сем’і з высокім прыбыткам.
Праграма будзе ўводзіцца паступова. Плянуецца, што ад красавіка 2019 года дапамогу будуць выплачваць на выхаванцаў дзіцячых садоў толькі ва ўзросьце 5 гадоў. А ўжо ад красавіка 2020 года сыстэма ахопіць усіх дзяцей, якія наведваюць садкі.
Таксама японскія ўлады не выключаюць, што такая сыстэма пазьней можа працаваць і ў дачыненьні да школьнікаў і студэнтаў. Такім чынам Японія паступова хоча перайсьці да бясплатнай сыстэмы адукацыі.
паводле belsat.eu эж

Урад Японіі зацьвердзіў праграму грашовай дапамогі на дзяцей дашкольнага ўзросту.

Інфармацыйнае агенцтва Kyodo паведамляе, што плянуецца штомесяц выплачваць з дзяржаўнага бюджэту каля 340$ на кожнае дзіця ва ўзросьце ад 3 да 5 гадоў. Прымаць рашэньне пра выдачу дапамогі, будуць органы мясцовага самакіраваньня. Выплаты будуць распаўсюджвацца і на сем’і з высокім прыбыткам.

Праграма будзе ўводзіцца паступова. Плянуецца, што ад красавіка 2019 года дапамогу будуць выплачваць на выхаванцаў дзіцячых садоў толькі ва ўзросьце 5 гадоў. А ўжо ад красавіка 2020 года сыстэма ахопіць усіх дзяцей, якія наведваюць садкі.

Таксама японскія ўлады не выключаюць, што такая сыстэма пазьней можа працаваць і ў дачыненьні да школьнікаў і студэнтаў. Такім чынам Японія паступова хоча перайсьці да бясплатнай сыстэмы адукацыі.

belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт