Logo Polskiego Radia
Print

Брытанскім лордам забараняюць спаць у парлямэнце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.06.2018 13:50
У брытанскім парлямэнце распаўсюдзілі дакумэнт сярод членаў Палаты лордаў.
Палата лордаў Палата лордаў By UK government - https://commons.wikimedia.org

У брытанскім парлямэнце распаўсюдзілі дакумэнт, згодна зь якім ад членаў Палаты лордаў патрабуюць перастаць драмаць падчас дэбатаў, перадае The Times.

У гэтым паведамленьні таксама гаворыцца пра тое, што лордам трэба прытрымлівацца адпаведных правіл паводзін. У дакумэнце асабліва адзначаецца, што ў апошнія месяцы паводзіны ў верхняй палаце парлямэнта не адпавядаюць стандартам, якіх палітыкі павінны прытрымлівацца.

Удакладняецца, што галоўнымі правіннасьцямі лордаў сталі гучныя гутаркі, крыкі, а таксама сон падчас дэбатаў.

У лютым гэтага года намесьнік міністра па пытаньнях міжнароднага разьвіцьця Майкл Бэйтс спазьніўся на паседжаньне Палаты лордаў. Палітык сабраўся пакінуць сваю пасаду. Аднак прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй адмовілася прыняць яго адстаўку.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт