Logo Polskiego Radia
Print

Туск супраць вяртаньня Расеі ў G7

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 11:49
ЗША і Італія за ўдзел Масквы ў фармаце G8.
Дональд Туск і Ўладзімір ПуцінДональд Туск і Ўладзімір ПуцінFoto: print screen/youtube.com

Прэзыдэнт Рады Эўропы Дональд Туск заявіў, што ня бачыць магчымасьці для вяртаньня Расеі ў групу Вялікай васьмёркі (G8). У той жа час прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў меркаваньне, што Расеі “трэба дазволіць вярнуцца”. Такую ж пазыцыю займае і Італія.

Расею выключылі зь Вялікай васьмёркі ў 2014 годзе пасля анэксіі Крыму і ваеннай агрэсіі на Данбасе. Замест G8 вярнулі фармат G7 у складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Японіі, Францыі, Італіі і Нямеччыны.

Канада выступае рашуча супраць вяртаньня Расеі ў прэстыжны клюб, пакуль тая незаконна акупіруе Крым.

Дональд Туск выказаў надзею, што ўсе лідары G7 будуць прытрымлівацца агульнай пазыцыі ў дачыненьні Расеі.

Eurointegration.com.ua/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт