Logo Polskiego Radia
Print

Выбраны новыя непастаянныя члены Рады бясьпекі ААН

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 14:15
У 2019-2020 гадах ад ЭЗ імі будуць Нямеччына і Бэльгія.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Нямеччына і Бэльгія сталі новымі непастаяннымі членамі Рады бясьпекі ААН. Гэты статус яны будуць мець у 2019-2020 гадах. Таксама часовымі сябрамі рады стануць Інданэзія, Дамініканская і Паўднёва-Афрыканская рэспублікі.

Дамінікана зойме месца Балівіі, якая выступала падчас галасаваньняў з прарасейскай пазыцыяй.

Да 2019 году адным зь непастаянным членаў Рады бясьпекі ААН застаецца Польшча, а разам зь ёй Экватарыяльная Гвінэя, Кувэйт, Пэру і Бераг Слановай Косьці.

Усяго ў раду ўваходзіць 15 краін. Пастаянныя члены — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Кітай і Расея.

Pap.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт