Logo Polskiego Radia
Print

Мяркуецца, што Расея ўмешвалася ня толькі ў амэрыканскія выбары

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.06.2018 15:03
Братынцы задаюцца пытаньнем, ці Крэмль мог уплываць на рэфэрэндум аб выхадзе іх краіны з ЭЗ.
на здымку A.Banksна здымку A.BanksPAP/EPA/NEIL HALL

У ЗША ідзе сьледзтва па справе ўплыву расейцаў на вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, а ў Вялікабрытаніі задаюцца пытаньнем, ці Крэмль мог нейкім чынам паўплываць на рэфэрэндум аб выхадзе краіны з ЭЗ – паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

Расьсьледаваньне па гэтым пытаньні праводзіць камісія Палаты абшчын ангельскага парлямэнту. Сёньня на праслухоўваньне выкліканы сьведак – Аарон Бэнкс (Aaron Banks), бізнэсмэн, які фінансаваў кампанію на карысьць брэксіту (ён перадаў на гэтую мэту агулам 8 млн. фунтаў стэрлінгаў). Пры гэтым у яго было падазрона шмат кантактаў з Расеяй.

Брытанскія СМІ апублікавалі электронную карэспандэнцыю Бэнкса з прадстаўнікамі расейскай дыпляматыі. Дакумэнты сьведчаць аб тым, што Бэнкс неаднойчы сустракаўся з расейскімі высокапастаўленымі асобамі. Кантакты Бэнкса з расейцамі працягваліся цягам усёй кампаніі перад рэфэрэндумам, а таксама некалькі месяцаў пасьля яго.

Цяпер брытанская грамадзкая думка задае сабе пытаньне: ці Бэнкс мэтанакіравана супрацоўнічаў з Расеяй, ці быў толькі карысным ідыётам? Дарэчы, ня першы раз спонсара брэксіту падазраюць у неўласьцівых кантактах з расейцамі. Калі ён у 2001 годзе ажаніўся з расейкай Кацярынай Падзерынай, яму закідвалі, што ўзяў сабе ў жонкі шпіёна. Цяпер жа ён сам блытаўся, калі адказваў на пытаньне, ці быў падчас кампаніі перад брэксітам у Расеі. Яго супрацоўнік казаў раней, што ня быў, а ён гаворыць, што быў на сямейным зьезьдзе ў Маскве і наведаў Эрмітаж. Праблема ў тым, што Эрмітаж знаходзіцца ў Санкт-Пецярбурзе.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт