Logo Polskiego Radia
Print

Італія ня хоча прымаць бежанцаў з Афрыкі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 15.06.2018 13:25
Карабель з 600 мігрантамі некалькі дзён туляўся ў Міжземным моры.
Ілюстрацыйнае фота.Ілюстрацыйнае фота.Фота: pixabay.com/skeeze

У Міжземным моры разыгралася драма. Карабель з 600 мігрантамі з Афрыкі некалькі дзён туляўся паміж берагамі Італіі і Мальты. Ніводная з краін не захацела прыняць бежанцаў. Пакуль урэшце зь іх ня зьлітавалася Гішпанія.

На караблі Aquarius, які належыць нямецкай гуманітарнай арганізацыі SOS Mediterranee, у Эўропу з Афрыкі ўжо ня раз перавозілі нелегальных мігрантаў.

Італьянскія ўлады супраціўляюцца прыёму бежанцаў. Яны лічаць, што гэта ня толькі нелегальная міграцыя, але і нелегальны бізнэс. Так выказаўся на днях міністар замежных спраў Італіі Матэа Сальвіні.

У сераду афіцыйны Парыж рэзка адрэагаваў на пазыцыю Рыму. Прэс-сакратар партыі прэзыдэнта Макрона Габрыель Аталь заявіў, што “на чалавечых жыцьцях разыгрываецца палітыка”.

А Італія папікнула Парыж у тым, што тры гады таму Францыя абяцала прыняць 10 тысяч мігрантаў, а ўпусьціла толькі 640 чалавек.

У выніку сарваліся перагаворы італьянскага і францускага міністраў эканомікі, які павінны былі сустрэцца, каб абмеркаваць рэформы ў зоне эўра.

У сваю чаргу камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі выступіў з крытыкай на адрас усёй Эўропы, заклікаўшы “зьмяніць ганебную палітыку ЭЗ па пытаньні бежанцаў і разам рэфармаваць сыстэму прызнаньня статусу ўцекача”.

Gazeta Wyborcza/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт