Logo Polskiego Radia
Print

Злучаныя Штаты ўвялі мыта на тавары з Кітаю

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 15.06.2018 11:34
Сьцьвярджаецца, што на тавары з Кітаю будзе ўведзены падатак памерам 25 адсоткаў.
PAP/EPA/SINGAPORE MINISTRY OF COMMUNICATIONS AND INFORMATION HANDOUT

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зацьвердзіў мыта на тавары з Кітаю на суму каля 50 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы.
Паводле агенцтва, рашэньне прынятае па выніках нарады Трампа з дарадцамі па нацыянальнай бясьпецы і прадстаўнікамі міністэрства фінансаў і міністэрства гандлю ЗША.
Сьцьвярджаецца, што на тавары з Кітаю будзе ўведзены падатак памерам 25 адсоткаў. Калі менавіта новыя правілы ўступяць у сілу не ўдакладняецца.
Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, сьпіс кітайскіх тавараў, якія трапілі пад новыя зборы ў ЗША, будзе апублікаваны ў пятніцу, 15 чэрвеня. Паводле крыніц выданьня, у папярэднім сьпісе 1300 найменьняў.
Кітай прыгразіў неадкладнымі захадамі ў адказ у выпадку, калі прэзыдэнт ЗША зацьвердзіць мыта.
31 траўня Злучаныя Штаты аб’явілі аб уводзе мыта на імпарт сталі і алюмінію з Эўразьвязу, Мэксыкі і Канады. З 1 чэрвеня падатак на ўвоз сталі з гэтых краін складае 25 адсоткаў, а алюмінію — 10 адсоткаў.
У Брусэлі палітыку ЗША назвалі «пратэкцыянізмам». Эўразьвяз мае намер аб’явіць аб захадах у адказ да 20 чэрвеня.
svaboda.org/эж

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зацьвердзіў мыта на тавары з Кітаю на суму каля 50 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы.

Паводле агенцтва, рашэньне прынятае па выніках нарады Трампа з дарадцамі па нацыянальнай бясьпецы і прадстаўнікамі міністэрства фінансаў і міністэрства гандлю ЗША. Сьцьвярджаецца, што на тавары з Кітаю будзе ўведзены падатак памерам 25 адсоткаў. Калі менавіта новыя правілы ўступяць у сілу не ўдакладняецца.

Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, сьпіс кітайскіх тавараў, якія трапілі пад новыя зборы ў ЗША, будзе апублікаваны ў пятніцу, 15 чэрвеня. Паводле крыніц выданьня, у папярэднім сьпісе 1300 найменьняў. Кітай прыгразіў неадкладнымі захадамі ў адказ у выпадку, калі прэзыдэнт ЗША зацьвердзіць мыта.

31 траўня Злучаныя Штаты аб’явілі аб уводзе мыта на імпарт сталі і алюмінію з Эўразьвязу, Мэксыкі і Канады. З 1 чэрвеня падатак на ўвоз сталі з гэтых краін складае 25 %, а алюмінію — 10 %. У Брусэлі палітыку ЗША назвалі «пратэкцыянізмам». Эўразьвяз мае намер аб’явіць аб захадах у адказ да 20 чэрвеня.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт