Logo Polskiego Radia
Print

Адпраўлены за краты кіраўнік выбарчай кампаніі Трампа

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2018 09:09
Пол Манафорт парушыў умовы знаходжаньня пад хатнім арыштам.
Пол МанафортПол МанафортФота: EPA/MICHAEL REYNOLDS

Суд у Вашынгтоне прыняў такое рашэньне.

Манафорт абвінавачаны ў ціску на сьведак па яго справе, якім ён пісаў шыфраваныя паведамленьні ў мэсэнджары. Паводле дакумэнтаў ФБР, людзі Манафорта атрымлівалі ад яго інструкцыі, калі той знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Манафорта будуць судзіць у ліпені — за ўхіленьне ад падаткаў, а ў верасьні — за адмываньне грошай і незаконнае лабіраваньне. Былы член каманды Трампа абвінавачваецца таксама ў змове супраць ЗША, ашукваньні бухгальтараў, якія вялі яго фінансы.

Дарэчы, у свой час Манафорт працаваў дарадчыкам былога ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Манафорт зьяўляецца галоўным фігурантам расьсьледаваньня аб меркаваным умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.

Bbc.com/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт