Logo Polskiego Radia
Print

Крыштыяну Раналду прысудзілі да двух гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 16.06.2018 10:19
Футбаліста абвінавачваюць ва ўхіленьні ад падаткаў.
Масква, 15 ліпеня 2018 г. Крышціяну РаналдуМасква, 15 ліпеня 2018 г. Крышціяну РаналдуФота: EPA/FRIEDEMANN VOGEL

Гішпанскі футбаліст партугальскага паходжаньня Крыштыяну Раналду атрымаў два гады турмы ўмоўна і штраф на суму 18,8 мільёна эўра за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.

Раналду заключыў зьдзелку са сьледствам. Паводле гішпанскіх законаў, калі ён на працягу двух гадоў парушыць закон, то ўмоўны тэрмін можа стаць рэальным.

33-гадовага партугальца абвінавачваюць ва ўтойваньні ад праваахоўных органаў 14,7 мільёнаў эўра. За гэта яму пагражала ад 15 месяцаў да пяці гадоў турмы.

Роналду настойвае, што не парушаў закон і не спрабаваў ухіліцца ад выплаты падаткаў.

Дарэчы, увечары ў пятніцу матч зборных Партугаліі і Гішпаніі на Чэмпіянаце сьвету па футболе (Раналду выступаў за сваю бацькаўшчыну Партугалію) скончыўся лікам 3:3.

Novayagazeta.ru/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт