Logo Polskiego Radia
Print

Італія: Мы не ўпусьцім судны з мігрантамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2018 11:27
"Італія больш ня хоча быць партнэрам бізнэсу нелегальнай міграцыі".
PAP/EPA/MANUEL BURQUE

Італія: Мы не ўпусьцім судны з мігрантамі
Італія не ўпусьціць у свае парты два замежныя судны замежных няўрадавых арганізацый, якія знаходзяцца на лібійскіх водах. Пра гэта ў суботу паведаміў міністар унутраных спраў Матэо Сальвані. Паводле яго, абодва судны чакаюць, каб забраць мігрантаў з лодак і пантонаў.
Сальвіні напісаў у сацыяльных сетках, што «два чарговыя судны няўрадавых арганізацый пад сьцягам Гішпаніі прыплылі ў воды Лібіі і чакаюць, каб забраць людзей, кінутых кантрабандыстамі».
«Няхай яны ведаюць, што Італія больш ня хоча быць партнэрам бізнэсу нелегальнай міграцыі, а таму яны павінны пашукаць іншыя парты», – напісаў італьянскі міністар. Ён сьцьвердзіў, што «як міністар і бацька ён думае пра дабро ўсіх».
Сёньня італьянскія ўлады не прынялі судна няўрадавай арганізацыі Mediterranee «Aquarius» з 629 мігрантамі. Судна плыве ў порт Валенсіі, бо Гішпанія пагадзілася яго прыняць.

Італія не ўпусьціць у свае парты два замежныя судны замежных няўрадавых арганізацый, якія знаходзяцца на лібійскіх водах. Пра гэта ў суботу паведаміў міністар унутраных спраў Матэо Сальвані. Паводле яго, абодва судны чакаюць, каб забраць мігрантаў з лодак і пантонаў.

Сальвані напісаў у сацыяльных сетках, што «два чарговыя судны няўрадавых арганізацый пад сьцягам Гішпаніі прыплылі ў воды Лібіі і чакаюць, каб забраць людзей, кінутых кантрабандыстамі».

«Няхай яны ведаюць, што Італія больш ня хоча быць партнэрам бізнэсу нелегальнай міграцыі, а таму яны павінны пашукаць іншыя парты», – напісаў італьянскі міністар. Ён сьцьвердзіў, што «як міністар і бацька ён думае пра дабро ўсіх».

Сёньня італьянскія ўлады не прынялі судна няўрадавай арганізацыі Mediterranee «Aquarius» з 629 мігрантамі. Судна плыве ў порт Валенсіі, бо Гішпанія пагадзілася яго прыняць.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт