Logo Polskiego Radia
Print

У Львове адкрылі дошку ў памяць аб Яцэку Кураню - апазыцыянэру часоў ПНР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2018 13:26
Ужо ў 1970-я гады ён пісаў пра тое, што Беларусь і іншыя савецкія рэспублікі павінны быць незалежнымі.
Данута Курань на фоне дошкі ў памяць аб Яцэку Кураню Данута Курань на фоне дошкі ў памяць аб Яцэку Кураню kurier galicyjski/youtube.com/screen

У Львове плошча атрымала імя Яцэка Кураня
Ва ўкраінскім Львове плошча, на якой знаходзіцца Генэральнае консульства Польшчы, названая імям Яцэка Кураня – вядомага польскага палітыка, грамадзкага дзеяча й апазыцыянэра часоў ПНР. Яцак Курань зьяўляецца нараджэнцам гэтага гораду. Акрамя таго, на плошчы зьявілася памятная табліца зь біяграфіяй польскага дзеяча.
Удзел ва ўрачыстасьці прынялі намесьнік старшыні Сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч, генконсул Польшчы ў Львове Рафал Вольскі, мэр Львова Андрэй Садовы і ўдава Яцэка Кураня Данута. Гаворыць Богдан Барусэвіч.
Богдан Барусэвіч: Я бачу ў гэтым сымбаль, што ў Львове памятаюць пра паляка, які тут нарадзіўся. Ён пакінуў гэты горад будучы малым дзіцём, але заўсёды пра яго памятаў.
Пра тое, што Яцэк Курань нарадзіўся ў Львове, я даведаўся ад яго бацькі, калі ў часы ПНР наведваўся да іх у кватэру. Яго бацька распавёў некалькі львоўскіх анэкдотаў, і вось тады стала зразумела, што іх сям’я паходзіць са Львова.
Яцэк Курань нарадзіўся ў 1934 годзе. Яго сям’я пасьля вайны зьдзейсьніла рэпатрыяцыю ў Польшчу. У апазыцыйную дзейнасьць уключыўся ўжо ў студэнцкія часы, за што прасьледаваўся ўладамі ПНР. Пасьля грамадзка-палітычных перамен быў дэпутатам Сэйму, міністрам працы й сацыяльнай палітыкі, дапамагаў людзям у патрэбе. Меў левыя грамадзка-палітычныя погляды. Ужо ў 1970-я гады пісаў пра тое, што Беларусь, Украіна, Летува й іншыя савецкія рэспублікі павінны быць незалежнымі дзяржавамі.
Кавалер Ордэну Белага Арла – найстарэйшай і найвышэйшай дзяржаўнай польскай узнагароды. Памёр у 2004 годзе ў Варшаве.

Ва ўкраінскім Львове на плошчы імя Яцэка Кураня, на якой знаходзіцца Генэральнае консульства Польшчы, устаноўленая памятная табліца зь біяграфіяй польскага дзеяча. Яцэк Курань – вядомы польскі палітык, грамадзкі дзеяч і апазыцыянэр часоў ПНР, нараджэнец гэтага гораду.

Удзел ва ўрачыстасьці прынялі намесьнік старшыні Сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч, генконсул Польшчы ў Львове Рафал Вольскі, мэр Львова Андрэй Садовы і ўдава Яцэка Кураня Данута. Гаворыць Богдан Барусэвіч.

Богдан Барусэвіч: Я бачу ў гэтым сымбаль, што ў Львове памятаюць пра паляка, які тут нарадзіўся. Ён пакінуў гэты горад будучы малым дзіцём, але заўсёды пра яго памятаў.

Пра тое, што Яцэк Курань нарадзіўся ў Львове, я даведаўся ад яго бацькі, калі ў часы ПНР наведваўся да іх у кватэру. Яго бацька распавёў некалькі львоўскіх анэкдотаў, і вось тады стала зразумела, што іх сям’я паходзіць са Львова.

Яцэк Курань нарадзіўся ў 1934 годзе. Яго сям’я пасьля вайны зьдзейсьніла рэпатрыяцыю ў Польшчу. У апазыцыйную дзейнасьць уключыўся ўжо ў студэнцкія часы, за што прасьледаваўся ўладамі ПНР. Пасьля грамадзка-палітычных перамен быў дэпутатам Сэйму, міністрам працы й сацыяльнай палітыкі, дапамагаў людзям у патрэбе. Меў левыя грамадзка-палітычныя погляды. Ужо ў 1970-я гады пісаў пра тое, што Беларусь, Украіна, Летува й іншыя савецкія рэспублікі павінны быць незалежнымі дзяржавамі.

Кавалер Ордэну Белага Арла – найстарэйшай і найвышэйшай дзяржаўнай польскай узнагароды. Памёр у 2004 годзе ў Варшаве.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт