Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі й Мэркель размаўлялі пра бюджэт ЭЗ, мігрантаў і клімат

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2018 18:49
«Эўропа павінна быць лідарам як у сфэры тэхналёгій, так і ў сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя».
Ангела Мэркель і Матэвуш МаравецкіАнгела Мэркель і Матэвуш МаравецкіPAP/Adam Guz

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас аднадзённага візыту ў Бэрлін сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель. Асноўнымі тэмамі перамоваў сталі бюджэт ЭЗ, міграцыйная палітыка, гандлёвыя адносіны, а таксама будучая кліматычная палітыка Польшчы й Нямеччыны.
Кіраўнік польскага ўраду быў запрошаны на сустрэчу «Кліматычнага дыялёгу» ў Пэтэрсбэрг. Мерапрыемства зьяўляецца падрыхтоўкай да Сусьветнай канфэрэнцыі па клімаце, якая ў сьнежні гэтага году пройдзе ў польскім горадзе Катавіцэ.
Матэвуш Маравецкі падчас візыту заявіў, што Эўропа ў ХХІ стагодзьдзі павінна быць лідарам як у сфэры тэхналёгій, так і ў сфэры аховы навакольнага асяродзьдзя.
У сваю чаргу канцлер Ангела Мэркель падкрэсьліла, што ў сёлета Нямеччына цалкам адмовіцца ад выкарыстаньня вугалю.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт