Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган застаецца фаварытам на прэзыдэнцкіх выбарах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2018 13:13
Экспэрты ўсё ж ня выключаюць, што могуць быць сюрпрызы.
Мітынг прыхільнікаў Мухарэма Інджэ з Рэспубліканскай народнай партыі.Мітынг прыхільнікаў Мухарэма Інджэ з Рэспубліканскай народнай партыі.PAP/EPA/TUMAY BERKIN

Эрдаган застаецца фаварытам на прэзыдэнцкіх выбарах
У прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў нядзелю ў Турцыі, фаварытамі зьяўляюцца цяперашні прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган і яго Партыя справядлівасьці і разьвіцьця. Экспэрты ўсё ж ня выключаюць, што могуць быць сюрпрызы.
Заўтрашнія выбары ў Турцыі зьяўляюцца выключна важнымі, паколькі яны будуць першымі пасьля рэфэрэндуму ў красавіку мінулага году, у выніку якога палітычная сыстэмы краіны зьмянілася з парлямэнцкай на прэзыдэнцкую. Гэта азначае, што абраны прэзыдэнт будзе мець нашмат больш паўнамоцтваў, чым дагэтуль.
За пасаду прэзыдэнта змагаюцца 6 кандыдатаў. Рэджэп Эрдаган займае пасаду прэзыдэнта з 2003 году. У сваю чаргу ў парлямэнцкіх выбарах стартуе 10 палітычных партый.
Нягледзячы на папярэднія прагнозы, што прэзыдэнт Турцыі ня будзе мець сур'ёзных супернікаў, усіх зьдзівіў Мухарэм Інджэ з Рэспубліканскай народнай партыі, які ў апытаньнях дзякуючы выключна энэргічнай выбарчай кампаніі і трапным адказам на вэрбальныя атакі Эрдагана хутка выйшаў на другую пазыцыю.
Большасьць апытаньняў прагназуе, што ў першым туры прэзыдэнт Эрдаган, хутчэй за ўсё, не атрымае патрэбных галасоў і адбудзецца другі тур выбараў.

У прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў нядзелю ў Турцыі, фаварытамі зьяўляюцца цяперашні прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган і яго Партыя справядлівасьці і разьвіцьця. Экспэрты ўсё ж ня выключаюць, што могуць быць сюрпрызы.

Заўтрашнія выбары ў Турцыі зьяўляюцца выключна важнымі, паколькі яны будуць першымі пасьля рэфэрэндуму ў красавіку мінулага году, у выніку якога палітычная сыстэма краіны зьмянілася з парлямэнцкай на прэзыдэнцкую. Гэта азначае, што абраны прэзыдэнт будзе мець нашмат больш паўнамоцтваў, чым дагэтуль.

За пасаду прэзыдэнта змагаюцца 6 кандыдатаў. Рэджэп Эрдаган займае пасаду прэзыдэнта з 2003 году. У сваю чаргу ў парлямэнцкіх выбарах стартуе 10 палітычных партый.

Нягледзячы на папярэднія прагнозы, што прэзыдэнт Турцыі ня будзе мець сур'ёзных супернікаў, усіх зьдзівіў Мухарэм Інджэ з Рэспубліканскай народнай партыі, які ў апытаньнях дзякуючы выключна энэргічнай выбарчай кампаніі і трапным адказам на вэрбальныя атакі Эрдагана хутка выйшаў на другую пазыцыю.
Большасьць апытаньняў прагназуе, што ў першым туры прэзыдэнт Эрдаган, хутчэй за ўсё, не атрымае патрэбных галасоў і адбудзецца другі тур выбараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт