Logo Polskiego Radia
Print

У бэрлінскім мэтро забаранілі насіць якую-колечы зброю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2018 16:48
Фэдэральная паліцыя інфармуе, што акцыя зьяўляецца вынікам росту злачыннасьці ў гэтых месцах.
PAP/EPA/MARKUS HEINE

У кожныя выходныя ноччу (з 20-й да 6-й раніцы) на сямі бэрлінскіх станцыях мэтро і ў цягніках, якія праяжджаюць праз гэтыя станцыі, катэгарычна забаронена насіць якую-колечы зброю. Фэдэральная паліцыя інфармуе, што акцыя зьяўляецца вынікам росту злачыннасьці ў гэтых месцах.
Да гэтага часу забаранялася насіць агнястрэльную зброю, нажы з доўгім лёзам і іншую небясьпечную зброю. Навэлізацыя правіл забараняе наяўнасьць любога тыпу нажоў, малаткоў, дубінак, газавай зброі, сьлёзацечнага газу. Паліцыя вызначыла сем вакзалаў, дзе апошнім часам часьцеў за ўсё адбываліся інцыдэнты з выкарыстаньнем нажоў ці іншых небясьпечных прадметаў.
Падобную забарону месяц таму ўвялі ў гамбурскім гарадзкім транспарце. Да ўвядзеньня падобных абмежаваньняў рыхтуюцца таксама Ляйпцыг і Котбус.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт