Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве патрабуюць спыніць працу забаўляльнага комплексу каля Курапатаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.06.2018 13:25
Аўтары звароту патрабуюць спыніць перасьлед у дачыненьні да актывістаў, якія трымаюць абарону Курапатаў.
Галоўная алея КурапатаўГалоўная алея КурапатаўБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Летуве патрабуюць спыніць забаўляльнага комплексу каля Курапатаў
Летувіскі грамадзка-палітычны рух «Саюдзіс» патрабуе спыненьня працы забаўляльнага комплексу каля ўрочышча Курапаты. У супольнай заяве Віленскага аддзяленьня руху «Саюдзіс» і Таварыства беларускай культуры ў Летуве, гаворыцца аб тым, што праца рэстарацыі ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты зьяўляецца амаральнай і павінна неадкладна быць спынена.
У прыватнасьці, падпісанты дакумэнту зьвярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі з просьбай даць прававую ацэнку дазволу на будаўніцтва комплексу ў ахоўнай зоне Курапатаў.
Таксама аўтары звароту патрабуюць спыніць перасьлед у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, якія трымаюць абарону Курапатаў. Супольны зварот «Саюдзіса» і Таварыста Беларускай культуры накіраваны прэзыдэнтам Летувы і Беларусі, уладальнікам рэстарацыі «Паедзем-паядзім», а таксама каталіцкаму духавенству.
эж


Летувіскі грамадзка-палітычны рух «Саюдзіс» патрабуе спыненьня працы забаўляльнага комплексу каля ўрочышча Курапаты. У супольнай заяве Віленскага аддзяленьня руху «Саюдзіс» і Таварыства беларускай культуры ў Летуве, гаворыцца аб тым, што праца рэстарацыі ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты зьяўляецца амаральнай і павінна неадкладна быць спыненая.

У прыватнасьці, падпісанты дакумэнту зьвярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі з просьбай даць прававую ацэнку дазволу на будаўніцтва комплексу ў ахоўнай зоне Курапатаў. Таксама аўтары звароту патрабуюць спыніць перасьлед у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, якія трымаюць абарону Курапатаў.

Супольны зварот «Саюдзіса» і Таварыста Беларускай культуры накіраваны прэзыдэнтам Летувы і Беларусі, уладальнікам рэстарацыі «Паедзем-паядзім», а таксама каталіцкаму духавенству.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт