Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Італіі: ЭЗ павінен кардынальна памяняць міграцыйную палітыку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2018 16:27
Джузэпэ Контэ заўтра на саміце ЭЗ прадставіць італьянскі плян па вырашэньні праблемы міграцыі.
 Прэм'ер Італіі Джузэпэ Контэ. PAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO Прэм'ер Італіі Джузэпэ Контэ. PAP/EPA/ALESSANDRO DI MEOPAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO

Прэм'ер Італіі: ЭЗ павінен кардынальна памяняць міграцыйную палітыку
Джузэпэ Контэ заўтра на саміце прадставіць італьянскі плян па вырашэньні праблемы міграцыі.
Прэм'ер Італіі лічыць, што Эўразьвяз павінен кардынальна памяняць палітыку ў дачыненьні да міграцыі. Джузэпэ Контэ прадставіў у італьянскім парлямэнце пазыцыю, якую Італія зойме па гэтай справе падчас двухдзённага саміту ЭЗ, які ў чацьвер пачнецца ў Брусэлі.
Прэм'ер Контэ падкрэсьліў, што мігранты, якія прыбываюць у Італію перасякаюць таксама межы ЭЗ, але гэта яго краіна на практыцы прымушаная сама змагацца з гэтай праблемай.
„Няма ніякіх сумненьняў у тым, што да праблемы міграцыі мы ставімся няправільным чынам. Паводле статыстычных дадзеных, толькі 7% мігрантаў – гэта бежанцы. Нам патрэбна дапамога ўсіх краін ЭЗ”, - сказаў Контэ. Ён дадаў, што пра астатніх мігрантаў прымушаная клапаціцца Італія паводле Дублінскай канвэнцыі, якая, паводле яго, павінна быць неадкладна зьмененая.
Прэм’ер паведаміў таксама, што заўтра на саміце прадставіць італьянскі плян па вырашэньні праблемы міграцыі. У прыватнасьці ён бярэ пад увагу хуткую рэпатрыяцыю эканамічных мігрантаў і буйныя інвэстыцый у краінах, зь якіх яны паходзяць. Мэта інвэстыцыяў - ліквідацыя першай прычыны міграцыі, то бок беднасьці.
аз

Прэм'ер Італіі лічыць, што Эўразьвяз павінен кардынальна памяняць палітыку ў дачыненьні да міграцыі. Джузэпэ Контэ прадставіў у італьянскім парлямэнце пазыцыю, якую Італія зойме па гэтай справе падчас двухдзённага саміту ЭЗ, які ў чацьвер пачнецца ў Брусэлі.

Прэм'ер Контэ падкрэсьліў, што мігранты, якія перабіраюцца ў Італію, перасякаюць таксама межы ЭЗ, але гэта яго краіна ў практыцы прымушаная сама змагацца з гэтай праблемай.

„Няма ніякіх сумненьняў у тым, што да праблемы міграцыі мы ставімся няправільным чынам. Паводле статыстычных дадзеных, толькі 7% мігрантаў – гэта бежанцы. Нам патрэбна дапамога ўсіх краін ЭЗ”, - сказаў Контэ. Ён дадаў, што пра астатніх мігрантаў, паводле Дублінскай канвэнцыі, прымушаная клапаціцца Італія. Прэм'ер перакананы, што канвэнцыя павінна быць неадкладна зьмененая.

Прэм’ер паведаміў таксама, што заўтра на саміце прадставіць італьянскі плян па вырашэньні праблемы міграцыі. У прыватнасьці, ён бярэ пад увагу хуткую рэпатрыяцыю эканамічных мігрантаў і буйныя інвэстыцыі ў краінах, зь якіх яны паходзяць. Мэта інвэстыцыяў - ліквідацыя першай прычыны міграцыі, то бок беднасьці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт