Logo Polskiego Radia
Print

Славаччына распачынае старшынства ў Вышаградзкай групе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.06.2018 14:54
Супольна з Ізраілем група выпрацавала агульны падыход да аховы дзяржаўных межаў.

Славаччына распачынае старшынства ў Вышаградзкай групе
Вышаградзкая група, гэта аб’яднаньне чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаваў, утворанае ў вугорскім горадзе Вышаград у 1991 годзе. У склад аб’яднаньня ўваходзяць: Польшча, Вугоршчына, Чэхія і Славаччына.
З ліпеня мінулага года Вугоршчына выконвала функцыі старшыні ў вышаградзкай чацьвёрцы. Сёлета з 1 ліпеня старшынство пераходзіць да Славаччыны. На працягу мінулага года ў межах дзейнасьці вышаградзкай групы былі арганазіваныя 200 сустрэч, у тым ліку на самым высокім дзяржаўным узроўні, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Летась у ліпеню, распачынаючы старшынства Вугоршчыны ў групе, прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан, пераконваў, што будучыня абʼяднанай Эўропы менавіта Вышаградзкай Чацьвёрцы.
Падчас старшынства Вугоршчыны былі вызначаныя чатыры прыярытэтных накірункі разьвіцьця аб’яднанья: узмацненьне рэгіянальнай супрацы ў Цэнтральнай Эўропе, прыцягненьне буйных інвэстыцый у інфраструктуру, павышэньне канкурэнцыйнасьці краін за кошт распаўсюджваньня новых тэхналёгій, а таксама ўзмацненьне ролі Вышаградзкай групы на міжнароднай арэне.
Падсумоўваючы старшынство Вугоршчыны ў групе, Dziennik Gazeta Prawna пераконвае, што ўплыў вышаградзкай чацьвёркі на міжнароднай арэне сапраўды ўзмацнілася. Напрыклад, група супольна з Ізраілем выпрацавала агульны падыход да аховы дзяржаўных межаў.
Таксама на сустрэчы лідэраў Вышаградзкай чацьвёркі ў Будапэшце, якая падсумоўвала старшынство Вугоршчыны, было заяўлена аб тым, што група выпрацавала сумесны падыход да праблемы нелегальнай міграцыі. Супольная пазыцыя краін-удзельніц Вышаградзкай групы будзе абвешчаная падчас сустрэчы Эўрапейскай Рады ў Сафіі.
Dziennik Gazeta Prawna/эж

Вышаградзкая група, гэта аб’яднаньне чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаваў, утворанае ў вугорскім горадзе Вышаград у 1991 годзе. У склад аб’яднаньня ўваходзяць: Польшча, Вугоршчына, Чэхія і Славаччына.

З ліпеня мінулага года Вугоршчына выконвала функцыі старшыні ў вышаградзкай чацьвёрцы. Сёлета з 1 ліпеня старшынство пераходзіць да Славаччыны. На працягу мінулага года ў межах дзейнасьці Вышаградзкай групы было арганазівана 200 сустрэч, у тым ліку на самым высокім дзяржаўным узроўні, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Летась у ліпеню, распачынаючы старшынства Вугоршчыны ў групе, прэм’ер краіны Віктар Орбан, пераконваў, што будучыня абʼяднанай Эўропы менавіта ў вышаградзкай цацьвёрцы.

Падчас старшынства Вугоршчыны былі вызначаныя чатыры прыярытэтных накірункі разьвіцьця аб’яднанья: узмацненьне рэгіянальнай супрацы ў Цэнтральнай Эўропе, прыцягненьне буйных інвэстыцый у інфраструктуру, павышэньне канкурэнцыйнасьці краін за кошт распаўсюджваньня новых тэхналёгій, а таксама ўзмацненьне ролі Вышаградзкай групы на міжнароднай арэне.

Падсумоўваючы старшынство Вугоршчыны ў групе, Dziennik Gazeta Prawna пераконвае, што ўплыў вышаградзкай чацьвёркі на міжнароднай арэне сапраўды ўзмацнілася. Напрыклад, група супольна з Ізраілем выпрацавала агульны падыход да аховы дзяржаўных межаў.

Таксама на сустрэчы лідэраў Вышаградзкай чацьвёркі ў Будапэшце, якая падсумоўвала старшынство Вугоршчыны, было заяўлена аб тым, што група выпрацавала сумесны падыход да праблемы нелегальнай міграцыі. Супольная пазыцыя краін-удзельніц групы будзе абвешчаная падчас сустрэчы Эўрапейскай Рады ў Сафіі.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт