Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда: "Ніхто не адважыцца падняць рукі на войскі НАТО"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2018 14:12
Прэзыдэнт і міністар абароны Польшчы ў рамках візыту ў Латвію наведалі польскіх жаўнераў у вайсковай базе Адажы.
PAP/Radek Pietruszka

Прэзыдэнт Анджэй Дуда і міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак у рамках візыту ў Латвію наведалі польскіх жаўнераў у вайсковай базе Адажы. Прэзыдэнт і міністар адзначылі жаўнераў польскага кантынгенту і ўручылі гаржэты камандзірам падразьдзяленьняў, якія ўваходзяць у клад баявой групы на тэрыторыі Латвіі.
Візыт Анджэя Дуды ў сядзібе польскага вайсковага кантынгенту таксама быў нагодай, каб падкрэсьліць прысутнасьць войскаў НАТО, у тым ліку палякаў, у краінах усходняга флянгу альянсу.
Анджэй Дуда агучыў перакананьне, што ў бліжэйшым часе ў рэгіёне ня будзе канфлікту. «Я ўпэўнены, што вайны ня будзе, бо ніхто не адважыцца падняць руку на войскі НАТО, самага вялікага і моцнага мілітарнага саюзьніка ў сьвеце», – зазначыў прэзыдэнт.
Пасьля візыту ў Адажы прэзыдэнт Анджэй Дуда разам з прэзыдэнтам Латвіі Раймандасам Вэёнісам прынялі ўдзел у цырымоніі ўшанаваньня памяці польскіх жаўнераў, якія загінулі падчас змаганьняў з бальшавікамі ў Латвіі ў 1919-1920 гадах. Анджэй Дуда таксама прыняў удзел у адкрыцьці помніка караля Стэфана Баторыя.
Таксама польскі лідар сустрэўся з мясцовымі палякамі.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда і міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак у рамках візыту ў Латвію наведалі польскіх жаўнераў у вайсковай базе Адажы. Прэзыдэнт і міністар адзначылі жаўнераў польскага кантынгенту і ўручылі гаржэты камандзірам падразьдзяленьняў, якія ўваходзяць у склад баявой групы на тэрыторыі Латвіі.

Візыт Анджэя Дуды ў сядзібе польскага вайсковага кантынгенту таксама быў нагодай, каб падкрэсьліць прысутнасьць войскаў НАТО, у тым ліку палякаў, у краінах усходняга флянгу альянсу.

Анджэй Дуда агучыў перакананьне, што ў бліжэйшым часе ў рэгіёне ня будзе канфлікту. «Я ўпэўнены, што вайны ня будзе, бо ніхто не адважыцца падняць руку на войскі НАТО, самага вялікага і моцнага мілітарнага саюзьніка ў сьвеце», – зазначыў прэзыдэнт.

Пасьля візыту ў Адажы прэзыдэнт Анджэй Дуда разам з прэзыдэнтам Латвіі Раймандасам Вэёнісам прынялі ўдзел у цырымоніі ўшанаваньня памяці польскіх жаўнераў, якія загінулі падчас змаганьняў з бальшавікамі ў Латвіі ў 1919-1920 гадах. Анджэй Дуда таксама прыняў удзел у адкрыцьці помніка караля Стэфана Баторыя.

Таксама польскі лідар сустрэўся з мясцовымі палякамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт