Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі праходзяць пратэсты супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.07.2018 14:21
Дэманстрацыі адбываюцца ў многіх гарадах Расеі, за выключэньнем тых, дзе праходзяць матчы чэмпіянату па футболе.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Лідар расейскай апазыцыі Аляксей Навальны заклікаў сваіх прыхільнікаў ладзіць пратэсты супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. Дэманстрацыі адбываюцца ў некалькіх дзясятках гарадоў Расеі, за выключэньнем тых, дзе праходзяць матчы ў рамках Чэмпіянату сьвету па футболе.

Пратэсты супраць пэнсійнай рэформы працягваюцца ў Расеі з траўня, калі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядведзеў паведаміў, што яго кабінэт рыхтуе закон аб павышэньні пэнсійнага ўзросту.

У многіх гарадах улады ня выдалі дазволу на правядзеньне дэманстрацый. На падобныя праблемы натыкаюцца супрацоўнікі Навальнага. Лідар апазыцыі распавёў, што актывісты, якія ладзяць пратэсты, выклікаюцца на допыты або іх затрымліваюць па надуманых прычынах. Сярод гарадоў, дзе няма дэманстрацый, знаходзіцца таксама Масква. Сёньня ў сталіцы зборная Расеі гуляе ў 1/8 фіналу мундыялю з камандай Гішпаніі.

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт